Адам Герасімавіч Русак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Адам Русак)
Jump to navigation Jump to search
Адам Герасімавіч Русак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 24 мая 1904(1904-05-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 сакавіка 1987(1987-03-21) (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР[d] (1964)

Адам Герасімавіч Русак (24 мая 1904, в. Пясочнае каля Капыля — 21 сакавіка 1987) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.

У сярэдзіне 1950-х гадоў пераехаў з сям’ёй у Дом гарсавета[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю урок» (1980), «Дружбакі» (1987).

На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песен. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Марый Яўгенаўнай Русак, якая была маладзейшай за яго на 19 гадоў. Марыя скончыла Ленінградскі педінстытут і ўслед за мужам пераехала з Ленінграда ў Мінск. Тут яна скончыла курсы кройкі і шыцця, днём выкладала ў школе руская мова і літаратуру, а ўвечар шыла на заказ і для сям’і. Каб дапамагаць мужу, вывучыла беларускую мову, рабіла карэктуру рукапісаў, друкавала тэксты на трафейнай нямецкай машынцы. Падрыхтавала да выдання зборнік яго вершаў[1].

У шлюбе з Марый меў двух дачок: Наталлю і Людмілу. Наталля жыве ў Маскве, працуе музычным рэдактарам на радыё[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]