Адам Фердынанд Адамовіч
Адам Фердынанд Адамовіч | |
---|---|
польск.: Adam Ferdynand Adamowicz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1802[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка (12 мая) 1881[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, ветэрынар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | урач |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Адам Фердынанд Адамовіч (польск.: Adam Ferdynand Adamowicz, руск.: Адам Фердинанд Адамович; 6 снежня 1802[1][2][…], Вільня[1] — 30 красавіка (12 мая) 1881[1][2][…], Вільня[1]) — вучоны-медык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вільні[3]. Сын Юзафа Адамовіча і Соф’і Ёхер. У 1818—1822 вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе вывучаў батаніку і медыцыну. З 1822 года ён быў асістэнтам Людвіга Генрыка Баянуса[4].
У 1822 магістр медыцыны ў Віленскім універсітэце на кафедры параўнальнай анатоміі. 3 яго ўдзелам у 1823 у Вільні створана ветэрынарная школа. 3 1826 года доктар медыцыны. Заснавальнік музея зоатэрапеўтычных прэпаратаў. Выкладаў у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі з 1838 года ветэрынарныя навукі, гісторыю і літаратуру медыцыны[3].
Актыўна ўдзельнічаў у жыцці Віленскага медыцынскага таварыства, падтрымліваў яго матэрыяльна[3], старшыня з 1841 года.
Пахаваны быў на пратэстанцкіх могілках у Вільні. У 1960 годзе яго прах быў перанесены на могілкі Роса.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па ветэрынарыі, параўнальнай паталогіі, гісторыі развіцця, вучэння анатоміі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Вывучаў гісторыю Вільні і выдаў твор «Віленскі аўгсбургскі касцёл…» (1855, Вільня, на польскай мове)[3].
Адзін з пачынальнікаў бальнеалогіі ў Літве. Пачынаючы з 1842 апублікаваў шэраг артыкулаў пра мінеральныя воды Друскенікаў, Стаклішак і іншых мясцовасцяў.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/adamowicz-adam-ferdynand/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г LIMIS
- ↑ а б в г Адамовіч Адам Фердынанд // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ Stanisław Ziemiański Powszechna Encyklopedia Filozofii // Forum Philosophicum. — 2006. — Т. 11. — С. 282–283. — ISSN 1426-1898. — DOI:10.5840/forphil20061130
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамовіч Адам Фердынанд // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1802 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Пахаваныя на Евангелічных могілках (Вільнюс)
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
- Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Члены Віленскага медыцынскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Літвы
- Медыкі Беларусі
- Медыкі Польшчы
- Медыкі XIX стагоддзя
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі Літвы