Адам Фрыдрых Эзер
Адам Фрыдрых Эзер | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, выкладчык універсітэта, ілюстратар |
Дата нараджэння | 17 лютага 1717[1][2][…] ці 18 лютага 1717[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1799[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Wilhelmine Geyser[d] |
Месца працы | |
![]() |
Адам Фрыдрых Эзер (ням.: Adam Friedrich Oeser; 17 лютага 1717, Браціслава — 18 сакавіка 1799, Лейпцыг) — нямецкі мастак акадэмічнага кірунку, жывапісец, скульптар, графік і ілюстратар кніг.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
А. Ф. Эзер вывучаў жывапіс у Браціславе ў 1728—1730 гадах; у 1730 ён прыязджае ў Вену, дзе да 1739 года ён вучыцца ў майстэрні Якаба ван Шупена (за выключэннем перыяду з 1733—1735, калі ён, вярнуўшыся ў Прэсбург, займаўся ў скульптара і медальера Георга Рафаэля Донера). У 1739 годзе А. Ф. Эзер з’яжджае ў адзін з мастацкіх цэнтраў стылю барока — Дрэздэн, дзе завяршае сваю адукацыю і працуе як жывапісец да 1756 года.
У 1745 годзе Эзер ажаніўся з Разінай Э. Хобург; у гэтым шлюбе ў яго нарадзіліся васьмёра дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі чацвёра. Жонка мастака памерла раней за яго, у 1794 годзе. У 1754 годзе ў дом Эзера ў Дрэздэне перасяляецца Іаган Вінкельман, які стаў адным з вучняў мастака.
З 1759 года А. Ф. Эзер жыў і працаваў у Лейпцыгу. У лютым 1764 г. ён становіцца першым дырэктарам адкрытай у гэтым горадзе Акадэміі графікі і кніжнага ілюстравання. Гэты пост мастак займаў да канца жыцця. У тым жа лютым 1764 г. Эзеру прысвойваецца тытул прыдворнага мастака курфюрста Саксоніі.
У 1765—1768 гадах вучнем Эзэра ў Акадэміі быў студэнт Ё. В. Гётэ.
Зноскі
- ↑ а б Adam Friedrich Oeser
- ↑ а б Adam Friedrich Oeser // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adam Friedrich Oeser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Oeser, Adam Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 21. — S. 16.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118786792 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.