Адам Чурыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Чурыла
Партрэт
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 7 мая 1911(1911-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1972(1972-08-24) (61 год)
Месца пахавання

Адам Чурыла (7 мая 1911 — 24 жніўня 1972) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 мая 1911 г. у вёсцы Круты Бераг Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. Да 1932 г. працаваў у бацькі на гаспадарцы, далей служыў у польскім войску.

У 1939 г. удзельнічаў у польскай абарончай кампаніі, пазбегнуў палону і вярнуўся дадому. У 1944 г. апынуўся ў Германіі.

У 1948 г. выехаў у Аўстралію. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага жыцця ў Сіднеі на пачатку 1950-х гг. Падчас расколу на «крывічоў» і «зарубежнікаў» заняў прынцыповую пазіцыю супраць падзелу. Праз некаторы час далучыўся да арганізацыі «незалежнікаў» у Сіднеі. У 1967 г. падтрымліваў аб’яднаўчыя ініцыятывы і наступнае стварэнне Беларускага культурна-грамадскага клуба. Не меў уласнай сям’і, але здолеў за час жыцця ў Аўстраліі заашчадзіць добрыя грошы і, паводле тастаменту, пакінуў адзін са сваіх дамоў Беларускаму культурна-грамадскаму клубу.

Памёр 24 жніўня 1972 г. Пахаваны ў Сіднеі на беларуска-украінскай секцыі могільніка Руквуд.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

На перавыбарах 1979 г. Міхась Зуй сказаў: «Пакойнік Адам Чурыла даў добры прыклад для беларускага грамадства, ахвяраваўшы частку сваёй маёмасці на агульную беларускую справу». Такім чынам, дзякуючы яму ў Сіднеі з’явіўся Беларускі дом[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі