Адахаўшчына (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адахаўшчына II)
Вёска
Адахаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225360
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830003
Адахаўшчына на карце Беларусі ±
Адахаўшчына (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Адахаўшчына (Баранавіцкі раён)
Адахаўшчына (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Адахаўшчына (Баранавіцкі раён)

Ада́хаўшчына[1] (трансліт.: Adachaŭščyna, руск.: Адаховщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўнач ад Баранавічаў, каля р. Шчара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе тут пабудавана Ільінская царква, якую наведвала каля 3 тыс. вернікаў (1879). Царкве належала 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін ворыва. У 1886 годзе сяло, 2 царквы і школа.

У 1909 годзе сяло і маёнтак у Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1944 годзе спалілі вёску і загубілі З жыхароў. На франтах вайны загінулі 11 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].

У 1970 годзе да яе далучаны суседнія вёскі Адахаўшчына 2-я і Адахаўшчына 3-я.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]