Адвечная песня (спектакль)
Выгляд
«Адвечная песня» | |
---|---|
Жанр | музычны спектакль |
Заснаваны на | паэмы Янкі Купалы «Адвечная песня» |
Кампазітар | Цімур Каліноўскі |
Рэжысёр | Сяргей Кавальчык |
Мастак-пастаноўшчык | Уладзімір Ціханаў |
Харэограф | Тамара Федасеева |
Акцёры |
Ігар Сігаў Таццяна Мархель Віктар Багушэвіч і інш. |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 25 верасня 2002 |
Пастаноўкі | Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі |
Узнагароды | гран-пры фестывалю ў Волагдзе (2007), дыпломы фестываляў у Гомелі (2003) і Херсоне (2006) |
«Адвечная песня» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Сяргеем Кавальчыкам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 25 верасня 2002 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Спектакль акрэслены пастаноўнікамі як «першая беларуская фольк-рок-опера».[1]
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Сігаў — Мужык
- Таццяна Мархель — Маці, Зіма
- Віктар Багушэвіч — Бацька
- Алена Баярава, Ганна Палупанава — Жонка
- Наталля Халадовіч — Бяда
- Галіна Чарнабаева, Марыя Пятровіч — Доля
- Сяргей Шымко — Голад, Холад
- Ганна Маслоўская — Вясна
- Ігар Вяпшкоўскі — Бязногі салдат
- Анастасія Баброва — Лета
- Людміла Сідаркевіч — Вядзьмарка
- Бела Шпінер — Восень
- Максім Паніматчанка — Старэйшы сын
- Вераніка Буслаева — Нявестка
- Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын, Кірыл Навіцкі — Салдаты
- Андрэй Дабравольскі — Святар
- Глаша Арыніч, Маша Халадовіч — Дзеці Мужыка
- Алена Баярава, Ганна Палупанава, Марыя Пятровіч, Надзея Цвяткова — Сялянкі
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]…Пастаноўка скарае магутнай, заразлівай энергетыкай, якая знаходзіць жывы водгук у глядзельнае залы. Кола жыцця працаўніка-беларуса ад нараджэння да смерці вяртае нас да нацыянальных вытокаў…, падводзіць да ўсведамлення драматычнага лёсу народу… вобраз Мужыка ў таленавітым выкананні І. Сігава, … падкрэслівае ў яго характары светлы, стваральны пачатак. З кнігі «Сучасная беларуская драматургія» (2004)[2] |
Неймаверны захапляльны спектакль пра тых, хто даваў нам жыццё, сілу, гонар і веру, спектакль пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі… Спектакль, які ўжо праз год пасля свайго нараджэння заваяваў Гран-пры на Міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Спектакль, які шквалам авацый сустрэлі на гастролях у Іркуцку… Убачыўшы яго хоць раз, вы наўрад ці яго забудзеце. Вольга Новік[3] |
З першых тактаў музыкі глядач трапляе ў стыхію паэзіі, вакалу, танцу і пантамімы. Нам распавядаюць аб лёсе Чалавека ад нараджэння да сыходу ў іньшы свет. Выканаўца цэнтральнае ролі Мужыка… адразу дорыць адкрыццё: бездакорнае валоданне вершам — якасць, згубленая сёння ў тэатры. …Таццяна Мархель скарае і голасам, и глыбокім пранікненнем у сутнасць народнае песні, а ўся трупа вельмі ладна і гарманічна падхоплівае. Тая ж трупа вельмі пластычная ў гарэзных танцах. Цікавыя і яркія народныя вобразы ўплеценыя ў дзею спектаклю, тэмпарытм якога вывераны і няспынна трымае ўвагу гледача. Зладжанасць усёй дзеі кажа аб развітым пачуцці ансамблю, пачуцці локцю, а разнастайнасць сцэнічных сродкаў — аб сінтэтычнасці. Эверт Карсакоў[4] |
Дынамічная, відовішчная рок-опера «Адвечная песня»… стала візітоўкай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі… Стваральнікі спектаклю здолелі данесці да сучаснай моладзевай аўдыторыі паэтычны дух купалаўскага шэдэўра, увесці гарадскога гледача ў архаічны ьвет сялянскага побыту, перадаць метафізічную сувязь пораў года з асноўнымі этапамі чалавечага жыцця. Далікатныя, беражлівыя адносіны рэжысёра да тэксту паэмы не перашкодзілі з'яўленню сучасных акцэнтаў (напрыклад, з'яўленню людзей у супрацьрадыяцыйных касцюмах з дазыметрамі ў руках), а пэсымістычны купалаўскі фінал увогуле заменены ў спектаклі на аптымістычны: нават пабачыўшы, што творыцца на сучаснае Беларусі, Мужык не вяртаецца ў труну, а застаецца на зямлі як сімвал незнішчальнасці і бессмяротнасці беларускай нацыі, як апора Бацькаўшчыны. Невыпадкова «Адвечная песня» надзвычай спадабалася ўкраінскім гледачам і крытыкам, якія былі прыемна здзіўленыя яскравай нацыянальнай формай, выяўленнем гістарычнага аптымізму і магутнай акцёрскай энергетыкай у беларускім спектаклі. Сяргей Кавалёў[5] |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — дыплом «Найлепшы спектакль фестывалю», фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель)
- 2006 — дыплом дырэктара фестывалю акцёру І. Сігаву «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы», дыплом калектыву тэатру «За акцёрскі ансамбль», VIII Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна)
- 2006 — дыплом акцёру І. Сігаву ад «Народнай газеты», тэатральны конкурс XIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» («Мінск»)
- 2007 — гран-пры IX Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Галасы гісторыі» (Волагда, Расія)
Зноскі
- ↑ Адвечная песня(недаступная спасылка). Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2012.
- ↑ Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Сучасная беларуская драматургія. — 2004. — С. 144.
- ↑ В.Новік. Рэцэнзція на спектакль «Адвечная песня» / Настаўніцкая газета. — 2005. — 22 верасня.
- ↑ Э.Карсакоў. Нататкі аб гастролях Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Іркуцку.
- ↑ Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры . Czasopis / Villa Sokrates (28 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка спектаклю з відэаролікам і фотагалерэяй Архівавана 20 студзеня 2013. на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. «Адвечная песня» . Тэлеканал «Беларусь 3» (22 красавіка 2016). Праверана 18 мая 2016.
- Інфармацыя аб спектаклі Архівавана 3 лістапада 2012. на сайце afisha.tut.by Архівавана 7 красавіка 2013.
- І. Кіеня. «Адвечная песня»: спектакль о судьбе каждого из нас Архівавана 27 верасня 2011. на сайце interfax.by Архівавана 27 верасня 2011. (руск.)