Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы (польск.: Wydział zarządzający prowincjami Litwy) — орган кіравання паўстаннем 1863—1864 гг. у Літве і на Беларусі. Створаны ў сакавіку 1863 г. у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыянальнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «Белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі. У склад аддзела ўвайшлі «Белыя»: Якуб Гейштар (1827–1897),старшыня, Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830–1911), Францішак Дамінікавіч Далеўскі (1825–1904), Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі (1822–1882), Антон Паўлавіч Яленскі (1818–1874). 27 лютага 1863 г. аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сацыяльную базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у тым ліку маніфест да беларускіх сялян ад 3 мая 1863 г. на беларускай мове), газеты. У канцы мая — пачатку чэрвеня 1863 г. Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі і Уладзіслаў Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у тым ліку «Прыказ… да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11 чэрвеня 1863 г.), № 7 «Мужыцкай праўды». 26 чэрвеня 1863 Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смирнов, А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А.Ф. Смирнов. – М. : АН СССР, 1963. – 392 с.
  • Лазутка, С.А. Революционная ситуация в Литве, 1859–1862 / С.А. Лазутка. – М. : Высшая школа, 1961. – 260 с.
  • Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861–1862 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1964. – 707 с.
  • Восстание в Литве и Белоруссии 1863–1864 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1965. – 586 с.
  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 1. – 422 s.
  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 2. – 384 s.
  • Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863–1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. – Warzsawa : DiG, 1999–2000. – Cz. 1. – 1999. – 727 s.