Перайсці да зместу

Аддзяленне палітэканоміі БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аддзяленне палітэканоміі БДУ
Дата заснавання / стварэння 1966
Краіна
Размяшчэнне штаб-кватэры
Пераемнік філасофска-эканамічны факультэт БДУ і эканамічны факультэт БДУ
Дата спынення існавання 1999

Аддзяленне палітэканоміі БДУ, або аддзяленне палітычнай эканоміі БДУ — аддзяленне, якое існавала ў 1966—1999 гадах у складзе юрыдычнага, гістарычнага і філасофска-эканамічнага факультэта БДУ і адыграла ключавую ролю ў захаванні і развіцці ўніверсітэцкай эканамічнай адукацыі ў БДУ.

1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.[1] Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы.

У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні.[2] Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.[2][3]

У 1924 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці факультэта грамадскіх навук.[4] 25 жніўня 1925 года факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ (прававое і эканамічнае аддзяленні).[5]

У 1927 годзе ў складзе факультэта права і гаспадаркі БДУ былі кафедры: гісторыі народнай гаспадаркі; палітычнай эканоміі; статыстыкі; прыкладной эканомікі; рахункавых навук; кааперацыі; фінансавых навук; таваразнаўства і тэхналогіі; гісторыі права; дзяржаўнага права СССР і БССР; грамадзянскага права; карнага права; адміністрацыйнага права.[6]

У 1927 годзе адкрываецца аспірантура па эканоміцы. [7] У адпаведнасці з пастановай СНК БССР ад 08.06.1927 БДУ было дадзена права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі (вучоная ступень кандыдата навук была ўведзена толькі ў 1934 годзе).[8]

У 1930 (паводле некаторых звестак — у 1929[7]) факультэт гаспадаркі і права быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права (савецкага права і будаўніцтва[8]) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.[7]

У 1931 годзе на аснове факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты — планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі, — якія ў 1933 г. былі выдзелены з БДУ і аб’яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі-эканамісты БДУ.[7]

У 1934 у складзе БДУ быў утвораны гістарычны факультэт.

Па стане на 1 сакавіка 1941 на гістарычным факультэце БДУ існавалі чатыры гістарычныя кафедры — гісторыі старажытнага свету (утворана ў 1938 г.), гісторыі сярэдніх вякоў (1938 г.), гісторыі новага часу (1937 г.), гісторыі СССР (1937 г.) і тры сацыяльна-эканамічныя кафедры — асноў марксізму-ленінізму (1938 г.), палітычнай эканоміі (1940 г.), філасофіі (створана ў пачатку 1941 г.).[9]

З 1933 па 1966 гады ў БДУ выкладчыкі-эканамісты забяспечвалі чытанне курса «Палітычная эканомія» для студэнтаў усіх факультэтаў. Курс складаўся з 2 частак: палітычная эканомія сацыялізму і палітычная эканомія капіталізму. У верасні 1940 г. была створана кафедра палітычнай эканоміі, першым яе загадчыкам стаў прафесар Абрам Іосіфавіч Лур’е. У 1947 годзе ён заснаваў у БДУ падрыхтоўку да аспірантаў па палітычнай эканоміі. З 1948 па 1965 кафедрай загадваў Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч. За перыяд з 1947 па 1966 на кафедры было абаронена каля 20 кандыдацкіх дысертацый.[7]

У 1966 па ініцыятыве новага загадчыка кафедры палітэканоміі Сцяпана Яфімавіча Янчанкі пры юрыдычным факультэце было адкрыта аддзяленне палітэканоміі. За 1971—1999 аддзяленне палітычнай эканоміі, а затым — эканамічнай тэорыі падрыхтавала больш за 1000 спецыялістаў.[7]

У 1969 свет пабачыў першы нумар навуковага часопіса «Веснік Беларускага ўніверсітэта імя У. І. Леніна». Выданне пачынае серыя «Гісторыя, філасофія, эканоміка, права». Усяго запланавана 4 серыі.[10]

У 1972 г. кафедра палітычнай эканоміі была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміі прыродазнаўчых факультэтаў і кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў. Першай стаў кіраваць прафесар С. М. Малінін, другой — дацэнт В. К. Драчоў. Кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў курыравала навучальны працесс на аддзяленні палітычнай экономіі, якое было пераведзена з юрыдычнага на гістарычны факультэт.[11]

У 1989 годзе на базе аддзялення філасофіі, аддзялення палітэканоміі і аддзялення сацыялогіі ствараецца філасофска-эканамічны факультэт БДУ.[12]

У 1991 кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была перайменавана ў кафедру эканамічных навук БДУ і ўвайшла ў склад філасофска-эканамічнага факультэта. Яе ўзначаліў прадстаўнік першага выпуску аддзялення палітэканоміі, праф. Л. М. Давыдзенка. Аддзяленне палітычнай эканоміі перайменаванна ў аддзяленне эканамічнай тэорыі.[13][14]

У структуры філасофска-эканамічнага факультэта вялася падрыхтоўка студэнтаў па сямі спецыяльнасцях як эканамічнага, так і сацыяльна-філасофскага профілю, што не магло не выклікаць сур’ёзных цяжкасцяў у планаванні і аптымальнай арганізацыі навучальнага працэсу. У выніку паўсталі падставы для сур’ёзнай рэарганізацыі — падзелу філасофска-эканамічнага факультэта на два самастойных — эканамічны і філасофіі і сацыяльных навук, што і адбылося 1 сакавіка 1999 г.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.)
  2. а б Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.
  3. ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы
  4. З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.)
  5. Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі
  6. З ПРАТАКОЛА № 25 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ 18 красавіка 1928 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 118—120. Машынапіс. аўтогр.)
  7. а б в г д е ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ
  8. а б Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР
  9. Гісторыя БДУ 1940—1950
  10. Гісторыя БДУ 1960—1970
  11. Гісторыя БДУ 1970—1975
  12. Об истории кафедры социологии
  13. Гісторыя БДУ 1985—1994
  14. Экономический факультет: от достижений к фундаментальности: к 20-летию со дня образования / под общ. ред. А. А. Королевой. — Минск : Изд. центр БГУ, 2019. — 123 с.