Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Створана ў 1963 годзе шляхам падзелу Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук АН БССР. Да 1987 года — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх — 82 дактары навук і 212 кандыдатаў навук.

Сучасны склад[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні:
    • лазерная фізіка, нелінейная і квантавая оптыка, фатоніка атамна-малекулярных сістэм, уключаючы нанаструктуры і метаматэрыялы, метралагічнае забеспячэнне лазерна-аптычнай тэхнікі, фізіка плазмы, мікра-, опта- і нанаэлектроніка, фізіка элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў;
    • алгебра, геаметрыя і тэорыя лікаў, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання, функцыянальны аналіз, вылічальная і дыскрэтная матэматыка, імавернасна-статыстычны аналіз і тэорыя выпадковых працэсаў;
    • матэматычная кібернетыка, камп’ютарнае мадэляванне, апрацоўка малюнкаў і маўленчых сігналаў, cуперкамп’ютарныя і грыд тэхналогіі, біяінфарматыка і медыцынская інфарматыка, геаінфармацыйныя сістэмы і інфармацыйна-касмічныя тэхналогіі, лічбавая картаграфія.
  • Распрацоўка і стварэнне тэхнічных сродкаў і прылад, апаратна-праграмных комплексаў і тэхналогій у галінах:
    • лазерна-аптычнай тэхнікі, фотатэрапіі, аптычнай дыягностыкі, паўправадніковых гетэраструктур, сонечных элементаў, святлодыёднай асвятляльнай апаратуры, ЗВЧ-оптаэлектронікі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння;
    • сістэм дыстанцыйнага зандавання Зямлі і геаінфармацыйных сістэм, тэлемедыцыны, суперкамп’ютараў, інтэграваных сістэм і інфармацыйных тэхналогій падтрымкі жыццёвага цыкла вырабаў, аўтаматызаванага праектавання, бібліятэчных сістэм, робататэхнікі, RFID-тэхналогій.
    • Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каардынацыя касмічных даследаванняў і распрацовак у краіне. Каардынацыя работ па мадэрнізацыі сістэмы электраасвятлення Рэспублікі Беларусь на аснове прымянення энергаэфектыўных крыніц святла. Метадычнае забеспячэнне стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках Рэспублікі Беларусь[2].
  • Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне сучаснай матэматыкі, фізікі і інфарматыкі для Рэспублікі Беларусь.

Акадэмікі-сакратары Аддзялення[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси: Персрнальный состав, 1928-2018. - Минск: Беларуская навука, 2018. - 614 с.