Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | АССР | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1921—1990 | ||||
Дата скасавання | 1990 |


Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (груз. აჭარის ავტონომიური საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грузінскай ССР, якая існавала ў 1921—1990 гадах. Сталіца — горад Батумі.

Была ўтворана як аўтаномія грузінаў-мусульман 16 чэрвеня 1921 года і першапачаткова называлася аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Аджарыстан. 5 снежня 1936 была перайменавана ў Аджарскую аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. У снежні 1990 года ператворана ў Аджарскую Аўтаномную Рэспубліку.
Адміністрацыйна ў канцы свайго існавання Аджарская АССР дзялілася на 5 раёнаў: Кедскі, Кабулецкі, Хелвачаурскі, Хулойскі і Шуахеўскі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Аджарская АССР была падзелена на 5 паветаў, якія дзяліліся на тэмі (воласці). У 1925 годзе Батумскі павет быў перайменаваны ў Чарохскі і адміністрацыйны падзел рэспублікі стаў выглядаць так:
Павет | Цэнтр | Тэмі |
---|---|---|
Аджарыс-Цкальскі павет | Аджарыс-Цкалі | Аджарыс-Агмацкі, Долаганскі |
Кедскі павет | Кедзі | Кедскі, Мерыскі, Цхмарыскі |
Кабулецкі павет | Кабулеці | Кінтрышскі, Кабулецкі, Чакускі, Чахацкі |
Хулоскі павет | Хула | Дарасомскі, Карадзерскі, Рыкецскі, Схалтскі, Учашцкі, Хулоскі, Чванскі |
Чарохскі павет | Батумі | Ганескі, Кахаберскі, Артабатамскі |
Падчас адміністрацыйнай рэформы 1929—1930 гадоў паветы былі ператвораныя ў раёны, а іх колькасць зменшылася спачатку да 4 (Батумскі, Кедскі, Кабулецкі і Хулойскі)[1], а потым да 3 (скасаваны Батумскі раён)[2], неўзабаве, аднак, адноўлены. У 1934 годзе адміністрацыйны падзел Аджарыі выглядаў так[3]:
- горад Батум
- Батумскі раён
- Кедскі раён
- Кабулецкі раён
- Хулінскі раён.
У 1952 годзе быў створаны пяты раён — Шуахеўскі.

Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Административно-территориальное деление Союза ССР по данным на 15 ноября 1930 г. — М., 1930 . Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Административно-территориальное деление Союза ССР. — М., 1931 . Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Административно-территориальное деление Союза ССР на 15 июля 1934 года. — М., 1934 . Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.