Адзіль Абдул-Махдзі
Адзіль Абдул-Махдзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. عادل عبد المهدي | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хайдэр аль-Абадзі | ||||||
Пераемнік | Мустафа Абдэль Латыф Мушэт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Rowsch Shaways[d] | ||||||
Пераемнік | Газі Машаль Аджыль аль-Явер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kamel al-Kilani[d] | ||||||
Пераемнік | Ali Allawi[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1942 (80 гадоў) |
||||||
Бацька | Abdul Mahdi Al Muntafiki[d] | ||||||
Веравызнанне | шыіты і іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||||||
![]() |
Адзiл Абдул-Махдзі аль-Мунтафікі (араб. عادل عبد المهدي المنتفكي; нар. 1 студзеня 1942 г., Багдад, Каралеўства Ірак) — іракскі шыіцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Да нядаўняга часу з’яўляўся адным з найстарэйшых членаў Вярхоўнага ісламскага савета Ірака[1]. У розныя гады займаў пасады міністра нафтавай прамысловасці (2014—2016), фінансаў (2004—2006) і віцэ-прэзідэнта Ірака (2005—2011). З 25 кастрычніка 2018 года з’яўляецца прэм'ер-міністрам Ірака[2].
Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]
Будучы сынам паважанага шыіцкага святара, які займаўся пасаду міністра ў часы манархічнага Ірака, Адзiл Абдул-Махдзі атрымаў сярэднюю адукацыю ў заснаваным амерыканскімі езуітамі элітным Багдадскі каледжы. У 1963 г. атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Багдадскі універсітэце[3]. Два гады праз пачаў працаваць у якасці трэцяга сакратара міністра замежных спраў Ірака[3]. Працягнуў вывучэнне эканомікі ў Францыі, дзе знаходзіўся ў выгнанні з 1969 года. Працаваў у розных аналітычных цэнтрах, рэдагаваў часопісы на французскай і арабскай мовах.
Палiтычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1970-х Адзiл Абдул-Махдзі быў вядучым членам іракскай камуністычнай партыі (ІКП)[3]. Пасля расколу ІКП на дзве фракцыі — адна з якіх сімпатызавала ваенным урадам, якая кіравала Іракам з 1958 года, а другая адпрэчвала любыя формы супрацоўніцтва з анты-прагрэсіўнымі рэжымамі, быў актыўным паслядоўнікам другой фракцыі аж да 1980 года. Да таго часу Абдул-Махдзі прасякнуўся ідэямі ісламскага Ірана і далучыўся да icламiстаў, калі аятала Хамейні фактычна ліквідаваў камунiстаў і іншыя апазіцыйныя лiберальныя групы ў Іране. Пасля, адмовіўшыся ад свайго марскiсцкага мінулага, распачаў прапаганду ідэй Хамейні ў Францыі, дзе ён жыў у той час. У канчатковым выніку Абдул-Махдзі стаў членам Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку, апазіцыйнай партыяй у выгнанні, створанай Іранам у Тэгеране ў 1982 годзе, у якую ўваходзілі пераважна іракскія эмігранты[4].
У 2006 годзе сыходзячы з пасады віцэ-прэзідэнта Ірака, Абдул-Махдзі беспаспяхова балатаваўся на пасаду прэм’ер-міністра Ірака ад Нацыянальнай іракскай кааліцыі (НВК) супраць дзеючага Ібрахіма аль-Джафара, прайграўшы з розніцай у адзін голас. Ён лічыўся прэтэндэнтам на пасаду старшыні ўрада і пазней, аж да таго часу, пакуль кандыдатам ад НВК не стаў Нуры аль-Малікі. Пасля ён зноў быў пераабраны на пасаду аднаго з віцэ-прэзідэнтаў Ірака і пайшоў у адстаўку толькі ў 2011 годзе[5].
У 2009 годзе яго целаахоўнікі сталі вінаватымі крывавага рабавання банка ў Багдадзе[6].
У ліпені 2013 года абвясціў аб сваім рашэнні адмовіцца ад пенсійных выплат пасля працы ў якасці віцэ-прэзідэнта[7].
Прэм’ер-міністр Ірака[правіць | правіць зыходнік]
2 кастрычніка 2018 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех назначыў Абдула-Махдзі ў якасці новага прэм'ер-міністра Ірака[1].
25 кастрычніка 2018 года, уступаючы на пасаду кіраўніка ўраду Іраку, Абдул-Махдзі заявіў, што прыярытэтам для краіны ў выбудоўванні адносін са Злучанымі Штатамі і Іранам будзе забеспячэнне ўласных нацыянальных інтарэсаў. Па словах новага прэм’ер-міністра, ён зацікаўлены ў тым, каб «засцерагчы Ірак ад любога (вонкавага) ўмяшання ў яго ўнутраныя справы, няхай гэта будзе суседнія краіны ці якія-небудзь іншыя дзяржавы ў свеце»[2].
Пецярых з 14 членаў будучага кабінета міністраў Абдул-Махдзі выбраў з 15 тысяч паступілых анлайн-заявак на спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога ўсе прэтэндэнты на міністэрскія партфелі маглі падаць свае рэзюмэ. Жадаючыя заняць пасаду міністра павінны былі ўказаць, членамі якой палітычнай партыі яны з’яўляюцца і якое міністэрства разлічваюць ўзначаліць[8].
1 снежня 2019 года Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з паста прэм’ер-міністра на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавек[9].
Замахi[правіць | правіць зыходнік]
26 лютага 2007 года Абдул-Махдзі перажыў замах, у выніку якога загінула дзесяць чалавек. Да гэтага ён станавіўся мішэнню як мінімум двойчы[10].
Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ismail, Tariq (2008). The Rise and Fall of the Communist Party of Iraq. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-87394-9.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Гуревич, Артём. Стали известны имена нового президента и премьера Ирака. Главой государства стал Бархам Салих, премьер-министром – Адель Абдул-Махди . Golos-Ameriki.Ru. Голос Америки (4 кастрычніка 2018). Праверана 4 кастрычніка 2018.
- ↑ 2,0 2,1 Новый премьер Ирака: Багдад займёт прагматичную позицию между Ираном и США . EADaily.com. EurAsia Daily (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 кастрычніка 2018.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Abdul-Mahdi: The man tasked with forming Iraq’s new government . Rudaw (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 October 2018.
- ↑ Ismail, 2008, p. 239
- ↑ Hamza Hendawi. Talks Under Way to Replace Iraq PM (10 December 2006). Праверана 27 December 2012.
- ↑ In Bank Killings, Highs and Lows of Iraq Justice . The New York Times (2 верасня 2009). Праверана 4 October 2018.
- ↑ Hussein, Ahmed. Adil Abdul Mahdi gives up his pensions . Iraqi News (30 ліпеня 2013).
- ↑ Iraq's PM picks five ministers from online applications(англ.) . BBC.com. ВВС (8 лістапада 2018). Праверана 8 лістапада 2018.
- ↑ Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку
- ↑ Sly, Liz. VP survives assassination try in Iraq (27 February 2007). Праверана 27 December 2012.
Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]
- Адиль Абдул-Махди . C-SPAN.