Адзінства (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адзінства, Бабруйск)

«Адзінства» — група бабруйскіх сацыял-дэмакратаў у 1917 г., якая падзяляла погляды аднайменнай арганізацыі пецярбургскіх меншавікоў-абаронцаў на чале з Г. В. Пляханавым і інш. Выдзеліліся з Бабруйскай арганізацыі РСДРП пасля выхаду з яе бальшавікоў. Аснову «Адзінства» складалі чыноўнікі, ваенныя ўрачы, салдаты і інш. На арганізацыйным сходзе 29 верасня (12 кастрычніка) 1917 г. выбраны камітэт, у які ўвайшлі С. К. Харчанка (старшыня), С. Я. Вальфсон, І. А. Іваноў-Жыгулін, І. Д. Мальцаў, М. Н. Ткачоў. Камітэт звярнуўся да насельніцтва горада і салдат гарнізона з адозвай, у якой выклаў сваю платформу, накіраваў прывітанне Пляханаву. У кастрычніку 1917 г. група аб’ядноўвала каля 50 чалавек. Напярэдадні Кастрычніцкага перавароту вяла актыўную палітычную работу сярод мясцовых сацыял-дэмакратаў і насельніцтва, цесна супрацоўнічала з Бабруйскім сацыял-дэмакратычным камітэтам Бунда, падзяляла яго погляды. 13(26) кастрычніка 1917 г. «Адзінства» прадставіла ў Мінскую акруговую камісію па выбарах ва Устаноўчы сход свой спіс кандыдатаў, але з прычыны малалікасці ён ен быў зарэгістраваны. У час перавыбараў мясцовага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у снежні 1917 г. у яго склад увайшоў і старшыня камітэта групы. Больш познія звесткі пра групу «Адзінства» не выяўлены. Аналагічныя групы дзейнічалі ў Віцебску, Калінкавічах, на Заходнім фронце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Башко, П. К. «Адзінства» / П. К. Башко // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 53. — ISBN 5-85700-142-0.