Адзін шанец на дваіх
Адзін шанец на дваіх | |
---|---|
фр.: Une chance sur deux | |
Жанр | прыгодніцкі фільм, баявік і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 110 хв. |
Бюджэт | 32 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 25 сакавіка 1998[1] |
IMDb | ID 0119247 |
«Адзін шанец на дваіх» (фр.: Une chance sur deux) — французскі камедыйны баявік 1998 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Аліс (Ванэса Парадзі) любіць рызыку і прыгоды. Яе любімы занятак — крадзеж дарагія аўтамабілі, за што яна ўжо не раз трапляла за краты. Яе жыццё рэзка мяняецца, калі адвакат перадае ёй касету, запісаную перад смерцю яе маці, якая вырашае такім чынам паведаміць дачцэ, хто з’яўляецца яе бацькам. Дакладней гэта Аліс павінна высветліць сама, бо верагодных бацькоў двое. Выйшаўшы з турмы, Аліс адпраўляецца на іх пошукі. Так яна знаёміцца з Леа Брасакам (Жан-Поль Бельмандо), уладальнікам аўтасалона і калекцыянерам рэдкіх аўтамабіляў, і Жульен Віньялем (Ален Дэлон), уладальнікам рэстарана і выкрадальнікам алмазаў. Леа і Жульен спачатку зусім не ў захапленні ад думкі, што ім зараз прыйдзецца клапаціцца пра дарослую дачку — абодва закаранелыя халасцякі і не збіраюцца нічога змяняць у сваім жыцці.
Але раптам гісторыя набывае нечаканы паварот: Аліс, хаваючыся ад гвалтаўнікоў, зганяе аўтамабіль, які належыць рускай мафіі, у багажніку якога знаходзіцца чамадан з грашыма (50 млн даляраў). Кінуўшы машыну на дарозе, Аліс хаваецца, а чамадан пападае ў рукі паліцыі. Але верхавод мафіі Анатоль Шаркоў (Валерый Гатаеў) упэўнены, што грошы ў яе. Нованабытым бацькам даводзіцца дапамагаць дачцэ выблытацца з гэтай небяспечнай сітуацыі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Жан-Поль Бельмандо — Леа Брасак
- Ален Дэлон — Жульен Віньяль
- Ванэса Парадзі — Аліс Тамаза
- Аляксандр Якаўлеў — рускі кілер