Адзі Шамір
| Адзі Шамір | |
|---|---|
| іўр.: עדי שמיר | |
| | |
| Дата нараджэння | 6 ліпеня 1952 (74 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, крыптолаг, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
| Навуковая сфера | інфарматыка[d], Інфармацыйная бяспека[1] і крыптаграфія[2] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Zohar Manna[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Цьюрынга (2002) прэмія Эрдзёша[d] (1983) Paris Kanellakis Award[d] (1996) IACR Fellow[d] (2004) Прэмія Японіі[d] (2017) IEEE Koji Kobayashi Computers and Communications Award[d] (2000) IEEE W.R.G. Baker Award[d] (1986) Okawa Prize[d] (2008) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2024) |
Адзі Шамір (іўр.: עדי שמיר, нар. 6 ліпеня 1952,[5] Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі крыптолаг і вынаходнік. Адзін з вынаходнікаў алгарытму Рывеста-Шаміра-Адлемана (RSA) (разам з Ронам Рывестам і Ленам Адлеманам), схемы ідэнтыфікацыі Фейга — Фіата — Шаміра (разам з Урыэлем Фейге і Амасам Фіатам) і дыферэнцыяльнага крыптааналіза, зрабіў вялікі ўклад у галіне крыптаграфіі і інфарматыкі.[6]
Прафесар інфарматыкі і прыкладной матэматыкі ў інстытуце Вейцмана, лаўрэат прэміі Цьюрынга. Член НАН Ізраіля (1998), замежны член НАН ЗША (2005),[7] Французскай акадэміі навук (2015),[8] Лонданскага каралеўскага таварыства (2018) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адзі Шамір нарадзіўся ў Тэль-Авіве. Атрымаў ступень бакалаўра навук (BSc) па матэматыцы ў Тэль-Авіўскім універсітэце ў 1973 годзе і ступень магістра (MSc) і доктара навук (PhD) па інфарматыцы ў Інстытуце Вейцмана ў 1975 і 1977 гадах адпаведна. [9] Правёў год у якасці постдактаранта ва Уорыкскім універсітэце, з 1977 па 1980 год займаўся даследаваннямі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
У 1980 годзе Адзі Шамір вярнуўся ў Ізраіль і пачаў працаваць на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў Інстытуце Вейцмана. З 2006 года з’яўляецца запрошаным прафесарам у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе Адзі Шамірам была распрацавана схема падзелу сакрэту, матэматычны метад для разбіцця нейкага «сакрэта» на некалькі «удзельнікаў» для наступнай рэканструкцыі. У 1986 годзе Шамір удзельнічаў у распрацоўцы пратакола аўтэнтыфікацыі, названага пасля пратаколам Фейга — Фіата — Шаміра. Разам са сваім вучнем Элі Біхамам Шамір распрацаваў дыферэнцыяльны крыптааналіз, метад атакі на блокавыя шыфры. Пазней высветлілася, што дыферэнцыяльны крыптааналіз быў ужо вядомы — і трымаўся ў сакрэце — як IBM[10], так і Агенцтвам нацыянальнай бяспекі.[11]
Шамір таксама зрабіў уклад у інфарматыку па-за межамі крыптаграфіі, напрыклад, знайшоў першы алгарытм лінейнага часу для 2-выканальнасці[12] і паказаў эквівалентнасць класаў складанасці PSPACE і IP.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1983 — Прэмія Эрдзёша[13]
- 1986 — IEEE W.R.G. Baker Award[14]
- 1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук
- 1990 — UAP Scientific Prize
- 1992 — Залаты медаль Пія XI[5]
- 1994 — Прэмія Ротшыльда
- 1996 — Прэмія Канелакіса[15]
- 2000 — Прэмія ў галіне камп’ютараў і камунікацый імя Кодзі Кобаясі[16]
- 2002 — Прэмія Цьюрынга, «за ўнікальны ўклад па павелічэнні практычнай карысці сістэм шыфравання з адкрытым ключом»[17]
- 2008 — Дзяржаўная прэмія Ізраіля
- 2008 — Прэмія Акава
- 2009 — C&C Prize
- 2012 — Вялікі медаль Французскай акадэміі навук
- 2017 — Прэмія Японіі
- 2017 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award
- 2024 — Прэмія Вольфа па матэматыцы за фундаментальны ўклад у матэматычную крыптаграфію
- 2025 — Прэмія Леўчына за ўклад у крыптаграфію рэальнага свету[18]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.japanprize.jp/en/prize_past_2017_prize01.html
- 1 2 https://amturing.acm.org/award_winners/shamir_2327856.cfm
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Shamir_Adi
- ↑ https://www.acm.org/media-center/2021/january/fellows-2020 Праверана 24 чэрвеня 2024.
- 1 2 The Emergence of Complexity in Mathematics, Physics, Chemistry and Biology: Proceedings, Plenary Session of the Pontifical Academy of Sciences, 27-31 October 1992 Архівавана 28 сакавіка 2018. (англ.)
- ↑ Адзі Шамір на DBLP Bibliography Server
- ↑ Adi Shamir. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 17 мая 2019.
- ↑ Adi Shamir | Liste des membres de l'Académie des sciences / S | Listes par ordre alphabétique | Listes des membres | Membres | Nous connaître. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Adi Shamir at the Mathematics Genealogy Project
- ↑ Coppersmith, Don (May 1994). The Data Encryption Standard (DES) and its strength against attacks (PDF). IBM Journal of Research and Development. 38 (3): 243–250. doi:10.1147/rd.383.0243. Архівавана (PDF) з арыгінала 2007-06-15. (subscription required)
- ↑ Levy, Steven (2001). Crypto: How the Code Rebels Beat the Government — Saving Privacy in the Digital Age. Penguin Books. pp. 55–56. ISBN 0-14-024432-8.
- ↑ Even, S.; Itai, A.; Shamir, A. (1976), On the complexity of time table and multi-commodity flow problems, SIAM Journal on Computing, 5 (4): 691–703, doi:10.1137/0205048.
- ↑ erdos_prize_t – Israel Mathematical Union. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2007. Праверана 17 лютага 2009.
- ↑ IEEE — IEEE Medals, Technical Field Awards, and Recognitions. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2009. Праверана 17 лютага 2009.
- ↑ ACM Award Citation / Adi Shamir Архівавана 6 красавіка 2009 года.
- ↑ IEEE — IEEE Medals, Technical Field Awards, and Recognitions. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2008. Праверана 17 лютага 2009.
- ↑ ACM Award Citation / Adi Shamir(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2007. Праверана 17 лютага 2009.
- ↑ The Levchin Prize for Real-World Cryptography. rwc.iacr.org. Праверана 26 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Адзі Шамір на Вікісховішчы |
- Сайт прафесара ШаміраАрхівавана 1 снежня 2008. пры інстытуце Вейцмана (англ.)
- Crypt-OpenSSL-RSAАрхівавана 12 студзеня 2010. — бясплатны XS Perl модуль з базавай функцыянальнасцю RSA, Ian Robertson
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Тэль-Авіве
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Лаўрэаты прэміі Японіі
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта