Адказчык
Выгляд
Адка́зчык — бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гаспадарчым судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца[1].
У цывільным працэсе
[правіць | правіць зыходнік]Паводле беларускага права, адказчыкам можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, арганізацыя або установа, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі. У гаспадарчым судзе адказчыкам могуць быць толькі юрыдычныя асобы. Становішча адказчыка ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гаспадарчым працэсуальным заканадаўствамі[1].
У крымінальным працэсе
[правіць | правіць зыходнік]У крымінальным працэсе магчымы ўдзел адказчыка, калі ён нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Пацяружа 1996, с. 110.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. І. Пацяружа. Адказчык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 110. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).