Адкладзеныя вылічэнні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адкладзеныя вылічэнні, гультаяватыя вылічэнні або нястрогія вылічэнні (англ.: lazy evaluation) — канцэпцыя ў некаторых мовах праграмавання, паводле якой вылічэнні варта адкладаць датуль, пакуль не спатрэбіцца іх вынік.

Адкладзеныя вылічэнні дазваляюць скараціць агульны аб'ём вылічэнняў за кошт тых, вынікі якіх не будуць выкарыстаныя. Праграміст можа проста апісваць залежнасці функцый адна ад адной і не сачыць за тым, каб не ажыццяўлялася «лішніх вылічэнняў».

Адкладзеныя вылічэнні натуральным чынам ляглі на функцыянальную парадыгму праграмавання, паколькі функцыянальныя мовы праграмавання, якія рэалізуюць адкладзеныя вылічэнні, зарэкамендавалі сябе як прылады, зручныя для прататыпіравання і хуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, а таксама для праектавання электронна-вылічальных прылад.

Мовы праграмавання, якія рэалізуюць адкладзеныя вылічэнні
  • Haskell — мова праграмавання, у якім найболей досыць рэалізаваныя адкладзеныя вылічэнні. Не мае аператара прысвойвання значэння зменнай, а толькі аперацыю азначэння функцыянальнай залежнасці. Мае спісы адкладзеных вылічэнняў, якія дазваляюць праграмістам апераваць бясконцымі паслядоўнасцямі.
  • Mathematica і Maxima дапушчаюць адкладзеныя вылічэнні з дапамогай аператара азначэння «:=».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]