Адкрыты спіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адкрыты спіс — адкрытая шматмоўная база дадзеных ахвяраў палітычных рэпрэсій на тэрыторыі СССР, створаная расійскім дабрачынным фондам “Працягні руку”.

База дадзеных створана на рухавіку MediaWiki, што дазваляе карыстальнікам рэдагаваць звесткі, дадаваць фотаздымкі і біяграфіі асоб. Тэкставыя матэрыялы публікуюцца па свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported.

У 2016 годзе быў створаны раздзел на рускай мове[1]. У якасці асновы была была ўзята база дадзеных “Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР”[2] таварыства “Мемарыял”. На сярэдзіну 2017 года рускі раздзел сайта ўтрымліваў больш за 2,8 млн фармуляраў рэпрэсаваных і з'яўляўся найбольшай з існуючых баз ахвяраў палітычнага тэрора ў СССР.

З вясны 2017 года працуюць раздзелы на беларускай, украінскай і грузінскай мовах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.