Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2012
| Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 | |
![]() | |
| Тэрміны: | 27 жніўня — 9 верасня 2012 |
|---|---|
| Месца: | Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг |
| Горад: | Нью-Ёрк |
| Краіна: | |
| Пакрыццё: | Хард |
| Фармат: | Турніры Вялікага шлема |
| Агульны прызавы фонд: | $ 22,285,008 |
| Пераможцы | |
| Мужчынскі адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналіст: | |
| Лік: | 7:6(12:10), 7:5, 2:6, 3:6, 6:2 |
| Жаночы адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналістка: | |
| Лік: | 6:2, 2:6, 7:5 |
| Мужчынскі парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісты: | |
| Лік: | 6:3, 6:4 |
| Жаночы парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісткі: | |
| Лік: | 6:4, 6:2 |
| ←2011 ● Адкрыты чэмпіянат ЗША ● 2013→ | |
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 (англ.: US Open 2012) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2012 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2012 годзе. Турнір стаў 132-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў.
Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і аўстралійка Саманта Стосур. Стосур саступіла ў чвэрцьфінале беларусцы Вікторыі Азаранка, а Джокавіч дайшоў да фіналу, дзе быў пераможаны Эндзі Марэем з Вялікабрытаніі, які выйграў свой першы турнір Вялікага шлема і стаў першым брытанцам, які дасягнуў гэтага з 1936 года, а таксама першым тэнісістам, які выйграў залаты медаль Алімпійскіх гульняў і адкрыты чэмпіянат ЗША у адным годзе. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе ў чацвёрты раз у кар'еры стала амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла Азаранка ў фінальным паядынку і здабыла свой 15-ы тытул Вялікага шлема.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2012
