Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2014
| Адкрыты чэмпіянат ЗША 2014 | |
![]() | |
| Тэрміны: | 25 жніўня — 8 верасня 2014 |
|---|---|
| Месца: | Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг |
| Горад: | Нью-Ёрк |
| Краіна: | |
| Пакрыццё: | Хард |
| Фармат: | Турніры Вялікага шлема |
| Агульны прызавы фонд: | $38,251,760 |
| Пераможцы | |
| Мужчынскі адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналіст: | |
| Лік: | 6:3, 6:3, 6:3 |
| Жаночы адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналістка: | |
| Лік: | 6:3, 6:3 |
| Мужчынскі парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісты: | |
| Лік: | 6:4, 6:3 |
| Жаночы парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісткі: | |
| Лік: | 2:6, 6:3, 6:2 |
| ←2013 ● Адкрыты чэмпіянат ЗША ● 2015→ | |
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2014 (англ.: US Open 2014) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 25 жніўня да 8 верасня 2014 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2014 годзе. Турнір стаў 134-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $38,251,760, амаль на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2013 года.
Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі іспанец Рафаэль Надаль і амерыканка Серэна Уільямс. Надаль адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве ў сувязі з траўмай запясця, а Уільямс у другі раз паспяхова абараніла тытул, перамогшы Каралін Вазняцкі з Даніі ў фінале і стаўшы шасціразовай чэмпіёнкай ЗША. Такім чынам, яна зраўнялася з рэкордным паказчыкам Крыс Эверт па колькасці тытулаў турніру і выйграла свой 18-ы турнір серыі Вялікага шлема, зраўняўшыся з Эверт і Марцінай Наўрацілавай. Пераможцам мужчынскага турніру стаў харват Марын Чыліч, які перамог у фінальным матчы японца Кеі Нісікоры і выйграў першы тытул Вялікага шлема ў кар'еры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2014
