Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2015
| Адкрыты чэмпіянат ЗША 2015 | |
![]() | |
| Тэрміны: | 31 жніўня — 13 верасня 2015 |
|---|---|
| Месца: | Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг |
| Горад: | Нью-Ёрк |
| Краіна: | |
| Пакрыццё: | Хард |
| Фармат: | Турніры Вялікага шлема |
| Агульны прызавы фонд: | $42,253,400 |
| Пераможцы | |
| Мужчынскі адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналіст: | |
| Лік: | 6:4, 5:7, 6:4, 6:4 |
| Жаночы адзіночны разрад | |
| Пераможца: | |
| Фіналістка: | |
| Лік: | 7:6(7:4), 6:2 |
| Мужчынскі парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісты: | |
| Лік: | 6:4, 6:4 |
| Жаночы парны разрад | |
| Пераможцы: | |
| Фіналісткі: | |
| Лік: | 6:3, 6:3 |
| ←2014 ● Адкрыты чэмпіянат ЗША ● 2016→ | |
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2015 (англ.: US Open 2015) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 31 жніўня да 13 верасня 2015 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2015 годзе. Турнір стаў 135-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $42,253,400, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2014 года.
Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі харват Марын Чыліч і амерыканка Серэна Уільямс. Чыліч саступіў у паўфінале будучаму пераможцу Новаку Джокавічу з Сербіі, а Уільямс, якая выйграла тры апошнія адкрытыя чэмпіянаты ЗША, а таксама мела магчымасць выйграць каляндарны Вялікі шлем, здабыўшы ўсе чатыры тытулы ў 2015 годзе, прайграла ў паўфінальным матчы італьянцы Раберце Вінчы. Джокавіч у другі раз стаў пераможцам турніру, перайграўшы ў фінале швейцарца Роджэра Федэрэра, а чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала Флавія Пенета з Італіі, якая да гэтага не праходзіла далей за чвэрцьфінал на турнірах Вялікага шлема і перайграла Вінчы ў фінале, стаўшы першай італьянкай, якая перамагла на адкрытым чэмпіянаце ЗША.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2015
