Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2016

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2016
Фота
Тэрміны: 29 жніўня — 11 верасня 2016
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $46,300,000
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Швейцарыя Станіслас Ваўрынка
Фіналіст: Сербія Новак Джокавіч
Лік: 6:7(1:7), 6:4, 7:5, 6:3
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Германія Анжэлік Кербер
Фіналістка: Чэхія Караліна Плішкава
Лік: 6:3, 4:6, 6:4
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Вялікабрытанія Джэймі Марэй / Бразілія Бруну Суарэш
Фіналісты: Іспанія Гільерма Гарсія-Лопес / Іспанія Пабла Карэна Буста
Лік: 6:2, 6:3
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Злучаныя Штаты Амерыкі Бэтані Матэк-Сандс / Чэхія Луцыя Шафаржава
Фіналісткі: Францыя Каралін Гарсія / Францыя Крыстына Младэнавіч
Лік: 2:6, 7:6(7:5), 6:4
←2015Адкрыты чэмпіянат ЗША2017→

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2016 (англ.: US Open 2016) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 29 жніўня да 11 верасня 2016 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2016 годзе. Турнір стаў 136-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $46,300,000, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2015 года.

Турнір стаў апошнім у кар'еры Аны Іванавіч, якая раней была лідарам рэйтынгу WTA і чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату Францыі 2008 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і італьянка Флавія Пенета. Пенета скончыла прафесійную кар'еру ў канцы 2015 года і не абараняла тытул, а Джокавіч дайшоў да фіналу чэмпіянату, але прайграў швейцарцу Станісласу Ваўрынку, які выйграў свой трэці турнір Вялікага шлема. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала немка Анжэлік Кербер, якая перамагла Караліну Плішкаву з Чэхіі ў фінале і выйграла другі турнір Вялікага шлема ў 2016 годзе і ў сваёй кар'еры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]