Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2017

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2017
Фота
Тэрміны: 28 жніўня — 10 верасня 2017
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $50,400,000
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Іспанія Рафаэль Надаль
Фіналіст: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Кевін Андэрсан
Лік: 6:3, 6:3, 6:4
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Злучаныя Штаты Амерыкі Слоан Стывенс
Фіналістка: Злучаныя Штаты Амерыкі Мэдысан Кіз
Лік: 6:3, 6:0
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Нідэрланды Жан-Жульен Роер / Румынія Хорыя Тэкаў
Фіналісты: Іспанія Марк Лопес / Іспанія Фелісьяна Лопес
Лік: 6:4, 6:3
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Швейцарыя Марціна Хінгіс / Flag of Chinese Taipei for Olympic games.svg Чжань Юнжань
Фіналісткі: Чэхія Луцыя Градэцкая / Чэхія Кацярына Сінякова
Лік: 6:3, 6:2
←2016Адкрыты чэмпіянат ЗША2018→

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2017 (англ.: US Open 2017) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 28 жніўня да 10 верасня 2017 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2017 годзе. Турнір стаў 137-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $50,400,000, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2016 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі швейцарац Станіслас Ваўрынка і немка Анжэлік Кербер. Ваўрынка адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве ў сувязі з траўмай калена, а Кербер саступіла ў першым раўндзе Наомі Осака з Японіі. Пераможцам у мыжчынскім адзіночным разрадзе ў трэці раз стаў іспанец Рафаэль Надаль, перайграўшы ў фінале Кевіна Андэрсана з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які выйшаў у свой першы фінал турніру Вялікага шлема. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала амерыканка Слоан Стывенс, якая перамагла ў фінале сваю суайчынніцу Мэдысан Кіз і выйграла свой першы турнір Вялікага шлема.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]