Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2018

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2018
Фота
Тэрміны: 27 жніўня — 9 верасня 2018
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $53,000,000
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Сербія Новак Джокавіч
Фіналіст: Аргенціна Хуан Марцін Дэль Потра
Лік: 6:3, 7:6(7:4), 6:3
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Японія Наомі Осака
Фіналістка: Злучаныя Штаты Амерыкі Серэна Уільямс
Лік: 6:2, 6:4
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Злучаныя Штаты Амерыкі Майк Браян / Злучаныя Штаты Амерыкі Джэк Сок
Фіналісты: Польшча Лукаш Кубат / Бразілія Марселу Мело
Лік: 6:3, 6:1
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Аўстралія Эшлі Барці / Злучаныя Штаты Амерыкі КоКо Вандэведж
Фіналісткі: Венгрыя Тымея Бабаш / Францыя Крыстына Младэнавіч
Лік: 3:6, 7:6(7:2), 7:6(8:6)
←2017Адкрыты чэмпіянат ЗША2019→

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2018 (англ.: US Open 2018) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2018 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2018 годзе. Турнір стаў 138-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $53,000,000, больш чым на 2,5 мільёна перавысіўшы прызавы фонд 2017 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі іспанец Рафаэль Надаль і амерыканка Слоан Стывенс. Стывенс саступіла ў чвэрцьфінале латышцы Настассі Севаставай, а Надаль быў пераможаны ў паўфінальнай стадыі аргенцінцам Хуанам Мартынам Дэль Потрам. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала 20-гадовая Наомі Осака з Японіі, якая перамагла ў фінальным матчы амерыканку Серэну Уільямс і здабыла першы тытул Вялікага шлема ў сваёй кар'еры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]