Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2012

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012
Фота
Сезон 2011/2012
Тэрміны 26 сакавіка — 1 красавіка 2012
Арэна Спартыўная зала Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Банк Пекіна
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £400,000
Прызавыя пераможцы £75,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Джад Трамп
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Пітэр Эбдан
Фіналіст Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 40
Колькасць матчаў 38
Найвышэйшая серыя 139 (Марк Сэлбі)
(кваліфікацыя: 139 (Адам Дафі))
←2011Адкрыты чэмпіянат Кітая2013→
Снукерны сезон 2011/2012
←Гранд-фінал PTC Чэмпіянат свету→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 (англ.: China Open 2012, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 13-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £400,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі (5:0), валійца Мэцью Стывенса (5:3), дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:4), фіналіста Гранд-фіналу PTC Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (5:3), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:3) і Стывена Магуайра ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Гэтая перамога стала 13-м прафесійным і дзявятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, які займаў месца па-за межамі топ-24 сусветнага рэйтынгу, а таксама другім тытулам адкрытага чэмпіянату Кітая і першым спаборніцтвам, выйграным Эбданам за тры гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2009 годзе). Апроч таго, Пітэр Эбдан, якому быў 41 год і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2004 года (калі Джымі Уайт перамог на Players Championship ва ўзросце 41 года і 11 поўных месяцаў).

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2012.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 стаў 13-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £75,000 і склаў £400,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £15,000, склаўшы £75,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£75,000
Фіналіст
£30,000
Паўфіналісты
£18,000
Чвэрцьфіналісты
£10,000
1/8 фіналу
£7,500
1/16 фіналу
£6,000
1/24 фіналу
£2,300
1/32 фіналу
£1,500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£200
Агульны прызавы фонд
£400,000
Максімальны брэйк
£35,000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі (Шанхай Мастэрc і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Чжу Інхуэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Чэнь Фэйлун, Лу Нін, Лю Хаацянь і Чжоу Юэлун, а таксама Амар Алкаях з Сірыі. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джымі Уайта, Марка Кінга, Фергала О'Браена, Майкла Холта, Бэна Вуластана, Джэймі Джонса, Пітэра Эбдана і Роры Мак-Лаўда.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Джымі Уайт (48) 5:3 Сцяг Сірыі Амар Алкаях
Сцяг Англіі Марк Кінг (30) 5:3 Сцяг Кітая Чжу Інхуэй
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен (31) 4:5 Сцяг Кітая Цзінь Лун
Сцяг Англіі Майкл Холт (35) 3:5 Сцяг Кітая Лі Хан
Сцяг Англіі Бэн Вуластан (51) 5:1 Сцяг Кітая Чэнь Фэйлун
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (42) 3:5 Сцяг Кітая Лу Нін
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (29) 5:2 Сцяг Кітая Лю Хаацянь
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (32) 5:0 Сцяг Кітая Чжоу Юэлун

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
48  Сцяг Англіі Джымі Уайт 3  
  1  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
  14  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
14  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5
26  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
  1  Сцяг Англіі Джад Трамп 3  
  15  Сцяг Англіі Стывен Лі 5  
15  Сцяг Англіі Стывен Лі 5  
27  Сцяг Англіі Том Форд 1  
  15  Сцяг Англіі Стывен Лі 5
  7  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 3  
7  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
30  Сцяг Англіі Марк Кінг 2  
  15  Сцяг Англіі Стывен Лі 2  
  8  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6  
8  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
23  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  
  8  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
  18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4  
10  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2
18  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  8  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
  16  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4  
16  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
22  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4  
  16  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5
  4  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1  
4  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
УК  Сцяг Кітая Цзінь Лун 1  
8  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9
29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 10
3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
УК  Сцяг Кітая Лі Хан 0  
  3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі  
  9  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй kl.  
9  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
51  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4  
  9  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  11  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2  
11  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
25  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 4  
  11  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  УК  Сцяг Кітая Лу Нін 1  
6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2
УК  Сцяг Кітая Лу Нін 5  
  9  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3
  29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 6  
5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
21  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 4  
  5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5
  20  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 3  
12  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4
20  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5  
  5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3
  29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
13  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 3  
29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
  29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4  
2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
32  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2012.
Стывен Магуайр (8)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
9:10 Пітэр Эбдан (29)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 27:63, 61:1 (53), 0:108 (107), 55:72 (64), 36:74, 0:124 (124)
Вячэрняя сесія: 84:32 (84), 14:60 (52), 57:44, 98:0 (98), 0:103 (103), 74:3 (65), 29:98 (65), 75:18 (70), 76:0, 97:0 (97), 4:103 (103), 66:49, 24:62
98 Найвышэйшая серыя 124
0 Соценныя серыі 4
6 Серыі 50+ 7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]