Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2018
| Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 | |
![]() | |
| Сезон | 2017/2018 |
|---|---|
| Тэрміны | 2 — 8 красавіка 2018 |
| Арэна | Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса |
| Горад | Пекін |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Fuhua Group |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £1,000,000 |
| Прызавыя пераможцы | £225,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 11:3 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 74 (+57) |
| Найвышэйшая серыя | 147 (Сцюарт Бінэм, Роні О’Саліван) (кваліфікацыя: 143 (Цепчая Ун-Ну)) |
| ←2017 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2019→ | |
| Снукерны сезон 2017/2018 | |
| ←Players Championship | Чэмпіянат свету→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 (англ.: China Open 2018, таксама вядомы як Fuhua Group China Open 2018 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 8 красавіка 2018 года ў спартыўнай зале Цэнтра Алімпійскага спорта ў горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £225,000 атрымаў пераможца.
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 стаў 19-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 19-м рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам амаль у два разы, склаўшы £1,000,000. Такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 года стаў першым снукерным спаборніцтвам у гісторыі за выключэннем чэмпіянату свету, прызавы фонд якога дасягнуў мільёна фунтаў стэрлінгаў. Ён таксама перавысіў прызавыя фонды ўсіх прафесійных турніраў акрамя чэмпіянату свету (£1,968,000) ў сезоне 2017/2018.
Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру склала £225,000, амаль у тры разы перасягнуўшы леташні розыгрыш (£85,000). Такім чынам, першы прыз стаў рэкордным з усіх снукерных турніраў за выключэннем чэмпіянату свету, перасягнуўшы Мастэрс 2003 года (£210,000), і стаў сёмым першым прызам у гісторыі па колькасці на момант правядзення турніру (пасля чэмпіянатаў свету 2002–2003 і 2014–2017), а таксама другім у сезоне 2017/2018 пасля чэмпіянату свету (£425,000).
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £225000 |
| Фіналіст | £90000 |
| Паўфіналісты | £45000 |
| Чвэрцьфіналісты | £27000 |
| 1/8 фіналу | £18000 |
| 1/16 фіналу | £11000 |
| 1/32 фіналу | £5000 |
| Найвышэйшы брэйк | £7000 |
| Агульны прызавы фонд | £1000000 |
| Максімальны брэйк | £35000 |
| Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £4500 |
