Перайсці да зместу

Адліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
З пачаткам адлігі снегавое покрыва растае і ператвараецца на хлюпоту.

Адліѓа — павышэнне тэмпературы атмасферы да дадатных значэнняў узімку ці напачатку вясны ва ўмераных і высокіх шыротах Зямлі.

Выклікаецца звычайна прыходам цёплай паветранай масы з іншых раёнаў і суправаджаецца пахмурным туманным надвор’ем. Прыводзіць да поўнага ці частковага раставання снегавога і лядовага покрыва. Пры паніжэнні тэмпературы пасля адлігі ўтвараецца галалёдзіца.

  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 15.