Суквецце: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Суквецце''' (''inflorescentia'') — частка сістэмы пабегаў пакрытанасенных раслін, якая нясе кветк...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:10, 4 студзеня 2012

Суквецце (inflorescentia) — частка сістэмы пабегаў пакрытанасенных раслін, якая нясе кветкі і ў сувязі з гэтым разнастайна відазмененая. Суквецці звычайна больш-менш выразна адмежаваныя ад вегетатыўнай часткі расліны.

Біялагічны сэнс ўзнікнення суквеццяў — у нарастальнай верагоднасці апылення кветак як анемафільных (гэта значыць ветрапыляльных), так і энтамафільных (гэта значыць насякомаапыляльных) раслін.

Закладваюцца суквецці ўнутры кветкавых або змешаных пупышак.