Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[ko:알렉산드르 프로하노프]] |
[[ko:알렉산드르 프로하노프]] |
||
[[ru:Проханов, Александр Андреевич]] |
[[ru:Проханов, Александр Андреевич]] |
||
{{Normdaten |
|||
|PND=119206528 |
|||
|LCCN= |
|||
|VIAF= |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD= |
|||
|WP= |
|||
}} |
Версія ад 18:02, 4 студзеня 2012
Праханаў Аляксандр Андрэевіч (па-руску — Проханов Александр Андреевич), рускі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.
Нарадзіўся 26 лютага 1938 годзе ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 1960—1970 гадах — супрацоўнік газет «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіопіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве Даманскам падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.
У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У 1989—1991 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня 1990 г. — галоўны рэдактар газеты «День».
У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.
У лістападзе 1993 года была зарэгістраваная газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселлер».
Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У востравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітолаг» (2005) і іншыя.
Захапляецца маляваннем у стылю рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.
Мае жонку, двух сыноў и дачку.
У Сеціве
Аляксандр Андрэевіч Праханаў на Вікісховішчы |