Біятлон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др Робот: хорошая статья de:Biathlon
Rezabot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: fa:بیاتلون
Радок 62: Радок 62:
[[es:Biatlón]]
[[es:Biatlón]]
[[et:Laskesuusatamine]]
[[et:Laskesuusatamine]]
[[fa:بیاتلون]]
[[fi:Ampumahiihto]]
[[fi:Ampumahiihto]]
[[fr:Biathlon]]
[[fr:Biathlon]]

Версія ад 02:36, 7 студзеня 2012

Шаблон:Вызнч, састар. Шаблон:Вызн2 (ад лац.: bi «дзвюх» + грэч. athlon «барацьба»): від спорту, лыжныя спаборніцтвы на хуткасць са стральбой з вінтовак. Адлегласць і фармат гонкі, а таксама праграма стральбы бываюць рознымі.

Гісторыя

Сучасны біятлон паходзіць са Скандынавіі. Менавіта там прыгранічныя патрулі ў вольны час спаборнічалі між сабою ў хуткасці ды трапнасці. Першае падабенства чэмпіянату па біятлоне адбылося ў 1767 годзе з удзелам пагранічнікаў Швецыі і Нарвегіі. Правобраз сучаснага біятлону пад назвай «Змаганні вайсковых патрулёў» быў уключаны ў праграму Першых зімовых алімпійскіх гульняў у Шамані (Францыя) у 1924 годзе. У такім выглядзе гэты від спорту праіснаваў у алімпійскай праграме да 1948 году, але ў сувязі з антываеннымі настроямі пасля Другой светавой вайны быў выключаны як празмерна мілітарызаваны.

Але ўжо ў 1958 годзе мода на біятлон аднавілася, і з таго часу чэмпіянаты па біятлоне праводзяцца рэгулярна. У 1960 годзе біятлон амаль у сучасным выглядзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Скво-Вэлі (ЗША), і быў разыграны першы камплект алімпійскіх медалёў у мужчын. Жаночыя алімпійскія спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся ў 1992 годзе ў Альбервілі (Францыя).

Першыя алімпійскія медалі ў спрынце былі разыграныя ў 1980 годзе у Лэйк-Плэсідзе (ЗША), першым алімпійскім чэмпіёнам стаў Франк Ульрых (ФРГ). Гонка праследавання з'явілася ў алімпійскай праграме на Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) (датуль падобныя спаорніцтвы праводзіліся толькі на чэмпіянатах свету). Першай алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы праследавання стала Вольга Пылёва, сярод мужчын — Уле Айнар Б'ёрндален. Мас-старт уключылі ў алімпійскую праграму ў 2006 годзе ў Турыне. Першай алімпійскай чэмпіёнкай у мас-старце стала Анна-Карын Олафсан (Швецыя), сярод мужчын — Міхаэль Грайс (Германія).

Амуніцыя

На працягу існавання дысцыпліны мяняліся як правілы, так і рыштунак біятланістаў. Раней замест дробнакаліберных стрэльбаў спартоўцы карысталіся цяжкімі вінтоўкамі. Зараз біятланісты карыстаюцца адмыслова сканструктаванымі для іх дробнакалібернымі вінтоўкамі 22-га калібру (маса не меней за 3,5 кг), якія возяцца за спіной на спецыяльнай перавязі. Вінтоўка аднастрэльная, з абоймай на 5 патронаў, перазараджаецца зараднай рукаваткай, і мае механізм блакіроўкі спускавога кручка. Хуткасць кулі ў такіх вінтоўках не павінна перавышаць 380 м/с на адлегласці 1 метру ад зрэзу ствала. Мінімальная даўжыня лыжаў для біятлона павінна быць на 4 см меней за рост спартоўца, а іх насы не павінны быць моцна загнутымі ўверх.

Адмысловы касцюм скроены дзеля лепшай абцякальнасці і дзеля ўтрымання цеплыні. Чаравікі жорсткія, каб паменшыць ціск на шчыкалатку.

Віды спаборніцтваў

На сённяшні дзень у біятлоне існуе 6 відаў спаборніцтваў: Шаблон:Вызн2 (для жанчын 7,5 км, для мужчын 10 км); Шаблон:Вызн2 (для жанчын 10 км, для мужчын 12,5 км); Шаблон:Вызн2 (для жанчын 12,5 км, для мужчын 15 км); Шаблон:Вызн2 (для жанчын 15 км, для мужчын 20 км) і 2 віды камандных спаборніцтваў — Шаблон:Вызн2 (для жанчын 4*6 км, для мужчын 4*7,5 км) і Шаблон:Вызн2.

Правілы

За кожную незакрытую мішэнь біятланіст павінен прабегчы штрафны круг (150 м), а ў індывідуальнай гонцы за кожную незакрытую мішэнь да часу спартоўца дадаецца адна хвіліна. У эстафетных гонках спартовец мае 3 дадатковыя патроны, а калі і з імі не ўдаецца закрыць мішэні, тады за кожную незакрытую мішэнь біятланіст павінен прабегчы штрафны круг.

Стральба ў біятлоне пачынаецца заўсёды з пазіцыі лежачы, наступная стральба — з пазіцыі стоячы. У спрынце і эстафетах толькі два агнявыя рубяжы, ў гонцы з пераследаваннем, масавым старце і індывідуальнай гонцы — 4 агнявыя рубяжы.

За 15 хвілін да старта ўдзельнік спаборніцтваў па біятлоне абавязаны прайсці маркіраванне на адмысловай стартавай пляцоўцы. Тут маркіруюцца лыжы і правяраецца вінтоўка наконт мінімальнага неабходнага намагання на спускавым кручку (норма — не меней за 500 г). Кожная каманда мае дзве запасныя вінтоўкі. Потым правяраецца правільнасць стартавага нумару і выкананне правілаў адносна рэкламы. Стартавыя нумары выдаюцца, каб спартовец сам замацаваў іх на бядры. На ногі біятланістам мацуюцца даннікі, якія мераюць час пры праходжанні кантрольных рубяжоў.

Звычайна, у спрынце і індывідуальнай гонцы, спартоўцы выходзяць на старт кожныя 30 секунд. Кожны біятланіст за 10 секунд да старту атрымлівае гукавы сігнал, за 5 секунд да старту электронны гадзіннік пачынае гучна цокаць. На працягу гэтых 5 сек лыжы мусяць знаходзіцца ў адмысловых мацаваннях (упорах). Для эстафеты ці масавага старту каманду "старт" падаюць стартавым пісталетам.

Пасля фінішу зброя (яна не павінна быць зараджанай) і лыжы (павінны быць маркіраваныя) яшчэ раз правяраюцца, а біятланісты кіруюцца на допінг-кантроль.

Біятлон у Беларусі

Біятлон з'яўляецца адным з папулярных зімніх відаў спорту (неабходнасць спецыяльных умоў і амуніцыі перашкаджаюць яму стаць масавым), чаму спрыялі поспехі беларускіх біятланістаў.

Беларускія біятланісты неаднойчы адзначаліся як на асобных этапах Кубка свету, так і на Чэмпіянатах Еўропы і свету. Шматразовая чэмпіёнка свету - Алена Зубрылава, якая за сваю кар'еру выступала за Украіну, пазней — за Беларусь. На Чэмпіянаце Еўропы-2008 зборная Беларусі здабыла залаты медаль у змяшанай гонцы.

У сезоне 2007-2008 паводле канчатковых вынікаў жаночая зборная Беларусі зайняла 8-е месца, а мужчынская - 11-е ў агульным заліку Кубка свету. У сезоне 2008-2009 лепшай сярод беларускіх біятланістак стала Дар'я Домрачава (7-е месца), сярод біятланістаў — Рустам Валіулін (30-е месца). Жаночая зборная стала 8-й, а мужчынская — 10-й.

Найбольш паспяховым для зборнай Беларусі па біятлоне быў сезон 2001-2002 гадоў, калі жаночая зборная, паводле вынікаў сезону, стала 5-й, а мужчынская — 4-й. Тады ў індывідуальным заліку Алена Зубрылава (за Беларусь) была пятай, а сярод мужчын Уладзімір Драчоў заняў другое месца.

У Сеціве

Шаблон:Link GA