Андрэй Анатолевіч Кудзіненка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др r2.6.5) (робат Дадаем: ru:Кудиненко, Андрей Анатольевич
Радок 15: Радок 15:


[[be-x-old:Андрэй Кудзіненка]]
[[be-x-old:Андрэй Кудзіненка]]
[[ru:Кудиненко, Андрей Анатольевич]]

Версія ад 17:01, 8 студзеня 2012

Андрэй Кудзіненка (нарадзіўся ў 1971, Брэст, Беларусь) — беларускі кінарэжысёр.

Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў у 1998 годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка – адзін з апошніх вучняў легенды "Беларусьфільма" Віктара Турава. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют "Битва пяти воинств" (бел.: "Бітва пяці ваярстваў").

Зняў фільм "Акупацыя. Містэрыі" (2004). Стужку, якая распавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым "Акупацыю" паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка з'ехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне "Беларусьфільма", а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула "Акупацыю. Містэрыі" ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм'ера фільма. На кінастудыі "Беларусьфільма" Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над "Масакрай", гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі.[1] Сюжэт "Масакры" (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле Праспера Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня ("Локіс") ды на матывах старажытных беларускіх легенд.

Уладальнік прыза «За лепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына, Расія), «За лепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 (Венгрыя).

Зноскі