Чырвоны воўк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Asian red dog.jpg|thumb|]]
'''Чырвоны воўк''', або '''горны воўк''' (''Cuon alpinus'') — [[драпежныя|драпежнае]] [[сысуны|млекакормячае]] сямейства сабак; адзіны від роду ''Cuon''. Рэдкі від сабак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Версія ад 10:26, 10 студзеня 2012

Чырвоны воўк, або горны воўк (Cuon alpinus) — драпежнае млекакормячае сямейства сабак; адзіны від роду Cuon. Рэдкі від сабак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Знешні выгляд

Гэта даволі буйны звер з даўжынёй цела 76-110 см, хваста - 45-50 см і масай 17-21 кг. У яго абліччы спалучаюцца рысы ваўка, лісіцы і шакала. Ад звычайнага ваўка чырвоны воўк адрозніваецца афарбоўкай, пухнатай поўсцю і больш доўгім хвастом, які сягае амаль зямлі. Характэрная скарочаная, завостраная пыса. Вушы вялікія, стаячыя, з закругленымі вяршынямі, высока пасаджаныя на галаве.