Шульцава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: а у → а ў using AWB (7893)
Радок 83: Радок 83:


[[Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна]]
[[Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет]]

Версія ад 02:52, 20 студзеня 2012

Вёска
Шульцава
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
51 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211319
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212881116
Шульцава на карце Беларусі ±
Шульцава (Беларусь)
Шульцава
Шульцава (Віцебская вобласць)
Шульцава


Шульцава — вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У другой палове XVIII ст. вядома як цэнтр маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай вёска ў Віцебскім павеце Расійскай імперыі. У 1788 г. маёнтак здадзены ў арэнду графу Мінхіну, які меў больш за 878 дзесяцін зямлі. Тут была саладоўня, лядоўня, у якой лёд захоўваўся круглы год. У гэты ж час у вёсцы была праваслаўная царква.

У 1826 г. маёнтак за 11 551 руб. Серабром быў прададзены стацкаму саветніку Віцебскага павета Сцяпану Восіпаву. У 1831 г. у вёсцы і наваколлі лютавала эпідэмія халеры, у выніку якой памерла шмат людзей. У 1834 г. тут 145 рэвізскіх сялянскіх душ. Гаспадарка мела саладоўню, збожжазапасны магазін, з якога выдавалася збожжа па 4 гарцы на кожную рэвізскую сялянскую душу для пракорму сямей. У 1846 г. у складзе маёнтка 7 вёсак, 159 сялянскіх душ. Сяляне ў асноўным займаліся земляробствам, спалучаючы яго з адыходніцтвам — сплавам лесу і продажам дроў. Гаспадарскі сядзібны дом быў драўляны, на каменным падмурку, з мезанінамі на абодва бакі. Пры доме — драўляны двухпавярховы флігель, цагляная капліца, вялікі фруктовы сад. Дзве карчмы: адна на Бабініцкім, другая на Лёзненскім тракце. У 1878 г. маёнтак уласнасць памешчыка Ф.А.Альдэнберга, які меў 550 дзесяцін зямлі, у 1883 г. маёнтак (11 двароў) — у Сялюцкай воласці Віцебскага павета.

З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Сялюцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 г. Віцебскага раёна і вобласці. У 1924 г. сялянскія дзеці наведвалі школу ў вёсцы Абухава. У 1926 г. у вёсцы 39 двароў, 157 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Войкава», у якім працавала кузня. У 1935 г. у Шульцава пераселены жыхары населеннага пункта Цартылі, у 1936 г. — Уруб, у 1939 г. — паселішчаў Бусава, Гацішча, Шчарбіна.

У 1941 г. у вёсцы 80 двароў, 400 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гг. Шульцава акупіравана нямецкімі войскамі. У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 79 двароў. За 1,2 км. на паўночны ўсход ад вёскі 5 чэрвеня 1944 г. воіны 17-й гвардзейскай стралковай дывізіі і іншых часцей 39-й арміі штурама авалодалі вышынёй 222,9 і адкрылі шлях да вызвалення Віцебска. З 16 ліпеня 1954 г. вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У 1969 г. тут 54 двары, 131 жыхар. У 1976 г. на вышыні 222,9 у гонар савецкіх воінаў пастаўлены мемарыяльны знак.

На 1 студзеня 2003 г. 28 двароў, 51 жыхар. Вёска ў складзе камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Сялюты».

Літаратура

З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В.В.Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А.П.Красоўскі і інш.; Уклад. У.І.Мезенцаў; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 766 — 767.