Чацвёрты крыжовы паход: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: bn:চতুর্থ ক্রুসেড
Радок 29: Радок 29:
[[ko:제4차 십자군]]
[[ko:제4차 십자군]]
[[ku:Sefera Xaçiyayê Çaram]]
[[ku:Sefera Xaçiyayê Çaram]]
[[mk:Четврта крстоносна војна]]
[[nl:Vierde Kruistocht]]
[[nl:Vierde Kruistocht]]
[[pl:IV wyprawa krzyżowa]]
[[pl:IV wyprawa krzyżowa]]

Версія ад 09:07, 26 лістапада 2007

ЧАЦВЁРТЫ КРЫЖОВЫ ПАХОД (12011204), крыжовы паход, арганізаваны супраць Егіпту, каб пазбавіць Святую зямлю ад мусульманскай пагрозы.

Венецыя, якая мусіла вылучыць свае караблі дзеля транспартавання войскаў, баялася за свае наладжаныя трывалыя гандлёвыя сувязі з Егіптам, і яго спусташэнне прынесла б ёй вялікія страты, прытым, што на той час Канстанцінопаль з’яўляўся яе галоўным гандлёвым канкурэнтам. Таму венецыянцы, калі перавозілі рыцараў на сваіх караблях, прапанавалі ім адправіцца ў Канстанцінопаль.

У 1204 крыжаносцы ўзялі Канстанцінопаль. Падчас штурму і рабавання былі беззваротна страчаныя найвялікшыя каштоўнасці сусветнай культуры, таму што пачынаючы з падзення Рымскай імперыі менавіта Канстанцінопаль з'яўляўся адзіным злучальным звяном паміж культурай антычнасці і сучаснасцю, а пасля галоўным культурным цэнтрам хрысціянства. Тэрыторыі Візантыйскай імперыі былі падзеленыя паміж еўрапейскімі феадаламі на некалькі дзяржаў, у т.л. Лацінская імперыя, якая праіснавала да 1261, калі грэкі вярнулі сабе Канстанцінопаль.

Такім чынам, замест збавення Святой зямлі ад пагрозы з боку мусульман, гэты крыжовы паход з'явіўся каталізатарам пашырэння мусульманскага ўплыву ў Міжземнамор'і, таму што Візантыя з'яўлялася наймацнейшым фактарам, які стрымліваў іх.

Шаблон:Накід