Сінгапур: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: дапаўненне
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: or:ସିଙ୍ଗାପୁର
Радок 209: Радок 209:
[[nv:Sį́ʼgaboo]]
[[nv:Sį́ʼgaboo]]
[[oc:Singapor]]
[[oc:Singapor]]
[[or:ସିଙ୍ଗାପୁର]]
[[os:Сингапур]]
[[os:Сингапур]]
[[pa:ਸਿੰਗਾਪੁਰ]]
[[pa:ਸਿੰਗਾਪੁਰ]]

Версія ад 05:52, 27 студзеня 2012

Рэспубліка Сінгапур
Republic of Singapore
Republik Singapura
新加坡共和国
சிங்கப்பூர் குடியரசு
Герб Сінгапура
Сцяг Сінгапура Герб Сінгапура

Дэвіз: «Majulah Singapura
(Наперад, Сінгапур)»
Гімн: «Majulah Singapura»
Дата незалежнасці 9 жніўня 1965 (ад Малайзіі)
Афіцыйныя мовы англійская, кітайская, малайская, тамільская
Сталіца Сінгапур
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка з аднапартыйнай сістэмай
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Тоні Тан‏
Лі Сянь Лун
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
175-я ў свеце
692,7 км²
1,444
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

4 839 400 чал. (114-я)
6 814 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$161,947 млрд[1]  (44-ы)
$51 649[2]  (4-ы)
Валюта Сінгапурскі долар (SGD)
Інтэрнэт-дамен .sg
Код ISO (Alpha-2) SG
Код ISO (Alpha-3) SGP
Код МАК SGP
Тэлефонны код +65
Часавыя паясы +8
Андрэеўскі сабор.

Сінгапур — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на паўднёвай аканечнасці Малайскага паўвострава, у 137 км на поўнач ад экватара. Астраўная дзяржава-горад складаецца з 63 астравоў, аддзеленая ад Малайзіі пралівам Джахор, а ад Інданезіі Сінгапурскім пралівам. Краіна высокаўрбанізаваная, некранутай прыроды амаль не засталося. Сельская гаспадарка не вядзецца, прамысловасць складае 27,2% ВУП, сектар паслуг — 72,8% (2010).

Насельніцтва краіны складае 5 млн. чал., з якіх 2,9 млн. нарадзіліся тут. Імігранты пераважна кітайскага, малайскага і індыйскага паходжання.

Геаграфія

Востраў Сінгапур адлучаны ад паўвострава Малака пралівам Джахор шырынёй ледзь больш 1 км. Берагі праліва злучаны мостам. Клімат тэрыторыі вільготны трапічны, з высокімі тэмпературамі на працягу ўсяго года. Сярэдняя гадавая тэмпература 26°С, а розніца тэмператур самага халоднага (студзень) і самага цёплага (травень) месяцаў не перавышае 1°С. Сярэдняя гадавая сума ападкаў 2400 мм.

Гісторыя

У сярэдневякоўі тэрыторыя Сінгапура ўваходзіла ў склад розных малайска-інданезійскіх дзяржаў (Шрывіджаі, Малакскі султанат і нш.). Пасля войнаў XIIIXIV стст. да пачатку XIX ст. яна амаль незаселена. У 1819 г. брытанскі губернатар Явы Т.С.Рафлз выкупіў востраў Сінгапур у султана Джахора, заснаваў тут факторыю Сінгапур, вакол якой вырас горад — адзін з найбольшых гарадоў Паўднёва-Усходняй Азіі; з 1826 г. асобная калонія Вялікабрытаніі. У 19421945 гг. Сінгапур акупіраваны японскімі войскамі. У 1954 г. створана Партыя нацыянальнага дзеяння (ПНД). У 1959 г. Сінгапур атрымаў самакіраванне. У 19631965 гг. у складзе Федэрацыі Малайзія, з 9 жніўня 1965 г. — незалежная дзяржава. Урад ПНД (напачатку на чале з прэм’ер-міністрам Лі Куан Ю, з лістапада 1990 г. — Го Чок Тонгам) ажыццяўляе палітыку прыцягнення замежнага капіталу і развіцця рыначнай эканомікі, што прывяло да хуткага эканамічнага росту Сінгапр\ура і ператварэння яго да пачатку 1990-х гадоў у адну з найбольш развітых краін Азіі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ВУП краіны па парытэту пакупніцкай здольнасці ў 2008 годзе — $241,121 млрд
  2. ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці ў 2008 годзе — $51 649
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
Панарама начнога Сінгапура, 2011

Шаблон:Link FA