Нумізматыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Нумізматыка''' - вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыянаванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. У навуковым плане складае дапаможную гістарычную дысцыпліну.
'''Нумізматыка''' - вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыянаванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. У навуковым плане складае дапаможную гістарычную дысцыпліну.
[[File:(ar-Rashid) dirham 170h.jpg|thumb|right|300px|Арабскія сярэднявечныя манеты (былі распаўсюджаны ў тым ліку і на беларускіх землях]]
[[File:(ar-Rashid) dirham 170h.jpg|thumb|right|300px|Арабскія сярэднявечныя манеты (былі распаўсюджаны ў тым ліку і на беларускіх землях)]]


==Паходжанне==
==Паходжанне==

Версія ад 18:56, 28 студзеня 2012

Нумізматыка - вывучэнне грошай, гісторыі грашовага абарачэння, біцця манет; калекцыянаванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай і г. д. У навуковым плане складае дапаможную гістарычную дысцыпліну.

Арабскія сярэднявечныя манеты (былі распаўсюджаны ў тым ліку і на беларускіх землях)

Паходжанне

Збіранне незвычайных ці старажытных аплатных сродкаў вядома са старажытнасці. У XV - XVI стст. у краінах Заходняй Еўропы ў межах антыкварнага занятку (калекцыянавання старажытнасцяў) вызначыўся спецыяльны напрамак нумарыя. Як навуковы занятак ён быў вызначаны Ж. Ж. Скалігерам у яго трактаце "Аб нумарыі" ці "Аб вывучэнні манет" (De re nummaria, 1606 г.). З XVIII ст. тэрмін нумізматыка набыў шырокі навуковы ўжытак. Лічыцца, што ён паходзіць ад лацінскіх слоў "numismatis" і "nomisma" (манета), якія ў сваю чаргу паходзяць ад грэчаскага слова "νομισμα" (манета, законны аплатны сродак).

Навуковая дысцыпліна

Нумізматыка як навуковая дысцыпліна займаецца выяўленнем нумізматычных помнікаў, вывучэннем фактаў і працэсаў, што маюць дачыненне да гісторыі грошай і грашовага абарачэння. Асноўныя крыніцы: манетныя калекцыі і клады, інструменты манетнай вытворчасці, матэрыялы для экспертызы грошай і г. д. Шчыльна звязана з іншымі дысцыплінамі: археалогіяй, сфрагістыкай, геральдыкай, эпіграфікай, метралогіяй і інш. Вылучаюць спецыяльныя напрамкі: экзаномія (вывучэнне манетападобных аб'ектаў), натафілію (вывучэнне банкнотаў), скрыпафілію (вывучэнне грашовых сертыфікатаў).

Літаратура

Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. - Мн.: Полымя, 1995

Гл. таксама

Спасылкі