Атлас (горы): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат змяніў: eu:Atlasa |
др r2.7.1) (робат дадаў: la:Atlas (mons) |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
[[ja:アトラス山脈]] |
[[ja:アトラス山脈]] |
||
[[ko:아틀라스 산맥]] |
[[ko:아틀라스 산맥]] |
||
[[la:Atlas (mons)]] |
|||
[[lt:Atlaso kalnai]] |
[[lt:Atlaso kalnai]] |
||
[[mn:Атласын нуруу]] |
[[mn:Атласын нуруу]] |
Версія ад 17:36, 29 студзеня 2012
Атлас | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 167 м |
Размяшчэнне | |
31°03′43″ пн. ш. 7°54′58″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атла́с, Атла́скія го́ры (араб. جبال الأطلس; назва паходзіць ад грэч. Ἄτλας — імя грэчаскага атланта Атласа) — вялікая горная сістэма на паўночным захадзе Афрыкі, цяглая ад атлантычнага узбярэжжы Марока праз Алжыр да берагоў Туніса; пазней уся горная сістэма ад мыса Катэй (сучасны мыс Спартэль каля Танжэра) да Сіртаў (Малы Сірт). Даўжыня хрыбтоў 2 400 км. Найвышэйшы пункт — гара Тубкаль (4 167 м), знаходзіцца на паўднёвым захадзе Марока.
Першапачаткова Атласам звалася толькі частка горнай сістэмы ў межах старажытнай Маўрытаніі, гэта значыць захад і цэнтр сучаснага Атласа.
Горы Атлас аддзяляюць міжземнаморскае і атлантычнае ўзбярэжжа ад пустыні Сахара. Населены галоўным чынам арабамі і берберамі (Марока), у тым ліку кабіламі (Алжыр). Атласкія горы складаюцца з хрыбтоў Тэль-Атлас, Высокі Атлас, Сярэдні Атлас, Сахарскі Атлас, унутраных плато (Высокія плато, Мараканская Месета) і раўнін.
Упершыню антычны свет пазнаў пра існаванне гор Атласа з вандраванняў фінікійцаў, а затым з перыпла Ганона і плавання Палібія, прадпрынятага ім каля 146 да н.э. Першым з рымлян, якія перасеклі горы Атласа, быў Гай Святоній Паулін (42 н.э.). Падрабязнае апісанне Атласа ўтрымліваецца ў працах Максіма з Ціра (II ст. н. э.).
Шаблон:Morocco-geo-stub Шаблон:Tunisia-geo-stub Шаблон:Algeria-geo-stub