Алеуты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: 'thumb|Алеуты ў традыцыйным адзенні '''Алеуты''' (саманазва: унанган) — карэннае насе...' |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Алеуты |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
[[pl:Aleuci]] |
[[pl:Aleuci]] |
||
[[pt:Aleútes]] |
[[pt:Aleútes]] |
||
[[ru:Алеуты]] |
|||
[[sh:Aleuti (narod)]] |
[[sh:Aleuti (narod)]] |
||
[[sv:Aleuter]] |
[[sv:Aleuter]] |
Версія ад 09:30, 2 лютага 2012
Алеуты (саманазва: унанган) — карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй аканечнасці п-ва Аляска і некаторых прылеглых да яго дробных астравоў.
Колькасць і рассяленне
У ЗША да алеутаў належыць каля 2,8 тыс. чал., таксама алеутамі называе сябе частка эскімосаў паўднёва-заходняй Аляскі. У Расіі алеуты жывуць на Камандорскіх астравах, агульная колькасць — каля 0,5 тыс. чал.
Мова
Алеуцкая мова належыць да эскімоска-алеуцкай сям'і. Пераважная частка алеутаў перайшла на англійскую (у ЗША) і рускую (у Расіі) мовы.
Гісторыя
Продкі алеутаў паходзяць верагодна з Паўночна-Усходняй Азіі. Засяленне асноўнай часткі іх тэрыторыі адбывалася ва ўмовах міграцыі народаў Азіі ў Амерыку 10-12 тыс. гадоў назад. Назва "алеуты" была дадзена рускімі пасля адкрыцця ў XVIII ст. Алеуцкіх астравоў. З 1799 тэрыторыя алеутаў кіравалася Руска-Амерыканскай кампаніяй, якая напачатку ХІХ ст. арганізавала перасяленне часткі алеутаў на незаселяныя да таго Камандорскія астравы і а-вы Прыбылава. У 1867 Алеуцкія астравы і Аляска прададзены ЗША.
Традыцыйная культура
Асноўны традыцыйны занятак алеутаў да кантактаў з еўрапейцамі — паляванне на марскіх звяроў (коцікаў, сівучаў, каланаў і інш.) і рыбалоўства. Дапаможнае значэнне мела збіральніцтва. Вырабляліся прылады для палявання і рыбалоўства, зброя з каменя, косці, дрэва, абцягнутыя скурай лодкі — шматвёсельныя байдары і невялікія байдаркі. Паселішча звычайна складалася з 2—4 вялікіх паўзямлянак.
Адзенне і абутак выраблялі са скураў марскіх жывёл. Паляўнічыя насілі драўляныя капелюшы — канічныя, альбо з адкрытым верхам, з падоўжаным вялікім казырком, упрыгожаныя разной косцю, сівучовымі вусамі, пёрамі. Асноўная традыцыйная ежа — мяса марскіх звяроў і птушак, рыба (пераважна ў сырым выглядзе), марскія беспазваночныя, водарасці, ягады, карэнні.
Сярод традыцыйных вераванняў алеутаў характэрныя вера ў духаў, шаманства.
Літаратура
- Алеуты // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
- Ляпунова Р. Алеуты // Народы России. М., 1994.
- Turner M. Lucien. An Aleutian Ethnography. Ed. L. Raymond Hudson. Fairbanks: University of Alaska Press, 2008.
- Veltre Douglas W. Aleut Unangax̂ Ethnobotany An Annotated Bibliography. Akureyri, Iceland: CAFF International Secretariat, 2006. ISBN 9979977809