Дроздава (археалагічны помнік): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: ''''Дроздава''' — курганныя могільнікі крывічоў каля в.Дроздава ...'
 
(Няма розніцы)

Версія ад 23:04, 3 лютага 2012

Дроздава — курганныя могільнікі крывічоў каля в.Дроздава Талачынскага раёны.

Могільнік — 1. За 400 м. на поўначы ад вёскі, злева ад дарогі на в.Скавышкі. Захаваліся 2 курганы дыяметрам 6 м., вышынёй 1,5 м. У 1970 г. даследавала 5 курганоў З.М.Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне (устаноўлена па знаходках у кожным пахаванні жалезных цвікоў і іх фрагментаў). У жаночых пахаваннях знойдзена 39 цыліндрычных і бобачка падобных залачоных шкляных пацерак, пярсцёнкі (2 сярэбраныя пласціністыя з арнаментам і адзін драцяны з патоўшчанай сярэдзінай і звужанымі заходзячымі канцамі). Датуецца XI ст.

Могільнік — 2.За 500 м. ад могільніка — 1, у лесе. Складаецца з 2 груп могільнікаў (13 і 24 курганы) на адлегласці 50 м. адна ад адной. Усе насыпы круглаватыя, дыяметрам 7 — 9 м., вышынёй 1,7 — 1,8 м. Адкрыў у 1925 г. Д.З.Васілеўскі, абследавалі ў 1959 г. Л.В.Аляксееў, у 1972 г. А.Р.Мітрафанаў, у 1987 г. групу з 13 курганоў даследавала В.М.Ляўко. Пахавальныя абрады — трупаспаленне, трупапалажэнне галавой на захад і пераходны (частковае спаленне трупаў на гарызонце ці ў насыпе). Спальвалі на месцы ў цэнтры або на краі насыпу. У курганах зафіксавана дадатковае і парнае трупапалажэнне мужчыны і жанчыны на гарызонце, у адным — у драўлянай скрыні. Знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў з лінейным або хвалістым арнаментам, прамым або адагнутым вонкі венчыкам, дужка і 3 абручы ад драўлянага вядра, нажы з драўлянымі тронкамі.

У ліку жаночых упрыгожанняў пацеркі (рознай формы шкляныя, чорныя каралавыя, сердалікавыя, залачоныя, з пясчаніку, бірузовага фаянсу), сярэбраныя падковападобныя фібулы, пласціністы пярсцёнак з разеткай, скроневыя кольцы рознай велічыні, бронзавыя фібулы, віты бранзалет з завязанымі канцамі, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, жалезная падкопадабная фібулы.

Вылучаюцца мужчынскія пахаванні ў 2 курганах з трупалажэннем на падсыпцы з рэчамі (нож, набор вагавых гірак, сякеры, крэсіва з крэменем). Нябожчыкі прысыпаны зямлёй, на якой быў разведзены касцёр, на вогнішчы знойдзены вагавыя шаля, ключ, 2 жалезныя спражкі, 2 крэсівы, бронзавы рыбалоўны кручок. Пазней курганы дасыпаны. У адным з курганоў пахаванні не выяўлены, у разрэзе прасочваецца да 6 — 8 тонкіх попельна-вугальных праслоек, што дае падставу аднесці яго да месца правядзення рытуальных пахавальных або памінальных язычніцкіхабрадаў. Датуецца 2-й паловай XXI стст..

Літаратура

  • Алекссев, Л.В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины: (Материалы к археологической карте Витебской области БССР) // Вопросы этнической истории народов Прибалтики. — М., 1959.
  • Васілеўскі, Д. З матэрыялаў да археалагічнай карты Аршанскай акругі // Наш край. — 1926. — № 6 — 7. — С.
  • Левко О.Н. Дроздовский курганный могильник // Историко-археологический семинар «Чернигов и его округа в IX — XIII вв.»: Тез. докл. — Чернигов, 1988.