Арган (зброя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{значэнні|Арган}} thumb|Арган, 17 ст. '''Арга{{subst:націск}}н, Сарока''' — мнагаствольна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:43, 5 лютага 2012

Арган, 17 ст.

Арга́н, Сарока — мнагаствольная гармата, якая выкарыстоўвалася ў XVI—XVII стагоддзях. На Русі насіла назву сарока.

Уяўляла некалькі аднолькавых пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, замацаваных радамі на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў злучаліся жолабам з порахам для забеспячэння залпавага або паслядоўнага выстралу. У залежнасці ад колькасці ствалоў і іх калібру, арганы былі стацыянарнымі і перасоўнымі.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).