Розніца паміж версіямі "Аўтаномная нервовая сістэма"

Jump to navigation Jump to search
др
Аўтаномная нервовая сістэма кіруе жыццёва важнымі працэсамі абмену рэчываў, работай [[сэрца]], гладкай мускулатуры полых унутраных органаў і сасудаў, розных [[залоза|залоз]]. Зыходзячы з будовы і фізіялагічных асаблівасцей, аўтаномную нервовую сістэму падзяляюць на сімпатычны і парасімпатычны аддзелы. I той, і другі маюць падобную будову: яны падзяляюцца на цэнтральную і перыферычную часткі. Цэнтральная частка размешчана ў межах [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы]]. Перыферычная частка складаецца з нервовых вузлоў (гангліяў) і нервовых валокнаў.
 
У адрозненне ад [[саматычная нервовая сістэма|саматычнай нервовай сістэмы]], дзе нервовыя валокны тоўстыя і пакрыты спецыяльнай абалонкай, валокны аўтаномнай нервовай сістэмы ў большасці сваёй тонкія. Хуткасць распаўсюджвання па іх узбуджэння не перавышае 18 м/с, тады як па саматычных нервах яна можа дасягаць 120 м/с. Цэнтральная частка сімпатычнага аддзела аўтаномнай нервовай сістэмы прадстаўлена целамі [[нейрон]]аў, лакалізаваных у грудных і паяснічных сегментах спіннога мозга; перыферычная — парнымі сімпатычнымі стваламі, размешчанымі па абодва бакі ад пазваночніка. Кожны ствол утвораны сімпатычнымі вузламі (гангліямі), злучанымі адзін з адным.
 
[[Аксон]]ы сімпатычных нейронаў спачатку ў саставе пярэдніх карэньчыкаў, а затым у выглядзе асобнай галіны накіроўваюцца да сумежнага ствала, у гангліях якога ажыццяўляецца пераключэнне ўзбуджэння на другую нервовую клетку. Ад яе нервовы імпульс ідзе да рабочага органа. Шлях ад спіннога мозга да сімпатычнага ганглія называюць прэгангліянарным (гэтак жа называецца і нейрон, ад якога гэты шлях пачынаецца), а шлях ад ганглія да рабочага органа — постгангліянарным.

Навігацыя