Камп’ютарная праграма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: my:Computer program
ZéroBot (размовы | уклад)
Радок 30: Радок 30:
[[af:Rekenaarprogram]]
[[af:Rekenaarprogram]]
[[ar:برنامج (حاسوب)]]
[[ar:برنامج (حاسوب)]]
[[as:কম্পিউটাৰ প্ৰ’গ্ৰাম]]
[[ast:Programa informáticu]]
[[ast:Programa informáticu]]
[[az:Kompyuter proqramları]]
[[az:Kompyuter proqramları]]

Версія ад 16:32, 16 лютага 2012

Камп'ютарная праграма — паслядоўнасць інструкцый, прызначаных для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны. Часцей за ўсё вобраз праграмы захоўваецца ў выглядзе выканальнага модулю (асобнага файла ці групы файлаў). З гэтага вобразу, які знаходзіцца як правіла на дыску, выканальная праграма ў аператыўнай памяці можа быць пабудавана праграмным загрузчыкам. У залежнасці ад кантэксту, разгляданы тэрмін можа адносіцца таксама і да крынічнага тэксту праграмы.

Разам з працэдурамі і правіламі, а таксама дакументацыяй, якія адносяцца да функцыянавання сістэм апрацоўкі дадзеных, праграмы складаюць праграмнае забеспячэнне.

У сістэмным праграмаванні існуе больш фармальнае вызначэнне праграмы як размешчаных у аператыўнай памяці камп'ютара дадзеных і машынных кодаў, выкананых працэсарам для дасягнення некаторай мэты . Тут падкрэсліваюцца дзве асаблівасці: знаходжанне праграмы ў памяці і яе выкананне працэсарам.

Працэс стварэння камп'ютарных праграм носіць назву «праграмаванне», а людзей, якія займаюцца гэтым відам дзейнасці, завуць праграмістамі. Пры распрацоўцы праграм у іх часта пранікаюць памылкі. Праграма змяшчае памылкі, калі для некаторых дадзеных яна дае збоі, адмовы або няправільныя вынікі.

Працэс пошуку і выпраўлення памылак у праграмах называецца адладкай. Колькасць памылак у праграмах звычайна загадзя невядома. Таму загадзя невядомая працягласць адладкі праграм. Праграма (алгарытм) не ўтрымлівае памылак, калі яна дае правільныя вынікі для ўсіх дапушчальных дадзеных.

Запіс зыходных тэкстаў праграм пры дапамозе моў праграмавання палягчае разуменне і праўку чалавекам. Гэтаму, у прыватнасці, дапамагаюць каментарыі, дапушчальныя ў сінтаксісе большасці моў. Для выканання на камп'ютары гатовы тэкст праграмы пераўтвараюць (кампілююць) у машынны код.

Праграмы з агульнадаступнымі зыходнымі тэкстамі называюцца адкрытымі. Камп'ютарныя праграмы з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права. Аўтары і праваўладальнікі праграм маюць права абмяжоўваць доступ да зыходных тэкстаў праграм, якія з'яўляюцца іх інтэлектуальнай уласнасцю.

Некаторыя мовы праграмавання дазваляюць абыходзіцца без папярэдняй кампіляцыі праграмы і пераўтвараюць яе ў інструкцыі машыннага коду непасрэдна падчас выканання. Гэты працэс называюць дынамічнай кампіляцыяй, ён дазваляе дабіцца большай пераноснасці праграм паміж рознымі апаратнымі і праграмнымі платформамі пры захаванні многіх плюсаў кампіляцыі.

Інтэрпрэтаваныя праграмы, для якіх як правіла не ўжываецца працэс кампіляцыі і якія інтэрпрэтуюцца аперацыйны сістэмай або спецыяльнымі праграмамі-інтэрпрэтатарамі, завуцца скрыптамі ці «сцэнарамі».

Крынічныя тэксты камп'ютарных праграм у большасці моў праграмавання складаюцца з спісу інструкцый, дакладна апісваюць закладзены алгарытм. Падобны падыход у праграмаванні называецца імператыўнае праграмаванне. Аднак ўжываюць і іншыя метадалогіі праграмавання. Напрыклад, апісанне зыходных і патрэбных характарыстык дадзеных, якія трэба апрацаваць, і прадастаўленне выбару прыдатнага алгарытму рашэння спецыялізаванай праграме-інтэрпрэтатару — такі падыход называецца дэкларатыўным праграмаваннем. Таксама, прымяняюць функцыянальнае і лагічнае праграмаванне.

Большасць карыстальнікаў камп'ютараў выкарыстоўваюць праграмы, прызначаныя для выканання канкрэтных прыкладных задач, такіх як падрыхтоўка і афармленне дакументаў, матэматычныя вылічэнні, апрацоўка малюнкаў і г.д. Адпаведныя праграмныя сродкі называюць прыкладнымі праграмамі ці прыкладным праграмным забеспячэннем . Упраўленне кампанентамі вылічальнай сістэмы і фармаванне асяроддзя для функцыянавання прыкладных праграм бярэ на сябе сістэмнае праграмнае забеспячэнне , найбольш важным складнікам якога з'яўляецца аперацыйная сістэма.

Гл. таксама