Сербія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MystBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: vep:Serbii
др кат.
Радок 262: Радок 262:
{{Краіны Балканскага паўвострава}}
{{Краіны Балканскага паўвострава}}


[[Катэгорыя:Краіны]]
[[Катэгорыя:Сербія| ]]
[[Катэгорыя:Краіны Еўропы]]


{{Link FA|sr}}
{{Link FA|sr}}

Версія ад 16:53, 16 лютага 2012


{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы сербская мова[1]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Сербскі дынар
Інтэрнэт-дамен .rs і .срб
Код ISO (Alpha-2) RS
Код ISO (Alpha-3) SRB
Код МАК SRB
Тэлефонны код +381
Часавыя паясы UTC+1

Се́рбія, Рэспубліка Сербія – дзяржава на паўднёвым усходзе Еўропы, знаходзіцца на Балканскім паўвостраве. Мяжуе з Албаніяй, Балгарыяй, Босніяй і Герцагавінай, Чарнагорыяй, Венгрыяй, Македоніяй, Румыніяй, Харватыяй.

Тэрыторыя Сербіі з двума аўтаномнымі краямі – Косава і Метохіяй і Ваяводзінай – складае 88,4 тыс. км². Адміністрацыйна Сербія падзеленая на 29 акруг і 189 абшчын. Сталіца – Белград (1,5 млн. жыхароў), адміністрацыйны цэнтр Ваяводзіны – Нові-Сад (265 тыс.), Косава і Метохіі – Прышціна (600 тыс.).

Паводле праведзенага ў сакавіку 2002 перапісу, насельніцтва рэспублікі складае 7,5 млн. чал., у т.л. Ваяводзіны – 2 млн. чал. Дадзеныя не ўлічваюць насельніцтва Косава, якое па розных ацэнках складае каля 2 млн. чал. Нацыянальны склад неаднастайны. Акрамя сербаў на тэрыторыі рэспублікі пражываюць албанцы (пераважна ў Косава і Метохіі), венгры (галоўным чынам, у паўночнай частцы Ваяводзіны), а таксама харваты, румыны, славакі, руснакі, балгары, цыгане, туркі і інш.

Большасць веруючых - праваслаўныя. Распаўсюджаныя таксама каталіцызм (у Ваяводзіне) і іслам (у Косава і Метохіі, Санджаке).

Грашовая адзінка – дынар. Курс да долара ЗША у студзені 2010 году складае 81 дынар.

Геаграфія

Сербія знаходзіцца на Балканскім паўвостраве, што ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Агульная працягласць меж з суседнімі краінамі складае 2027 км. Сербія мяжуе з Албаніяй (115 км), Босніяй і Герцагавінай (302 км), Балгарыяй (318 км), Харватыяй (241 км), Венгрыяй (151 км), Македоніяй (221 км), Чарнагорыяй (203 км) і Румыніяй (476 км)[3].

Паўночную частку краіны займаюць раўніны (Гл.далей: Геаграфія Ваяводзіны), у паўднёвых абласцях пераважаюць горы, маюцца больш за 15 кропак ягульная вышыня якіх складае звыш 2000 метраў над узроўнем мора, самая высокая вяршыня - Дзеравіца, вышыня якой 2656 метраў.

Буйныя рэкі краіны: Дунай (588 км), Сава (206 км), Ціса (168 км) і Вялікая Морава (усяго 185 км). Іншыя буйныя рэкі Заходняя Морава (308 км), Паўднёвая Морава (295 км), рака Ібар (272 км), Дрына (220 км) і Цімок (202 км). Найбуйное возера Сербіі - возера Дзердапскае 163 км² (з румынскай часткай: 253 км³).

Біагеаграфію Сербіі можна падзяліць на два вялікія біомы - біом шыракалісных і змешаных лясоў (ён пераважае ў гэтым рэгіёне) і біом тундры (тундры альпійскай). У біоме шыракалісных лясоў можна вылучыць чатыры экарыгіёна: балканскі змешаны лес, (займае вялікую частку тэрыторыі ад рэк Сава і Дунай да поўдня краіны), панонскі змешаны лес, дынарскі змешаны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-заходняй Сербіі) і радопскі горны лес (займае невялікі рэгіён у паўднёва-ўсходняй Сербіі).

На тэрыторыі Сербіі, утворана пяць нацыянальных паркаў: Дзердап, Капаонік, Тара, Шар-планіна і Фрушкава гара. Усе нацыянальныя паркі маюць высокую ахову і рэкрэацыйную каштоўнасць.

Гісторыя

Прыход славянаў

Прыкладна ў VI-VII стст. па рэках Заходняя Марава, Дрына, Босна і Нерэтва рассяліліся славянскія плямёны. Першапачаткова гэтыя ізаліраваныя рэгіёны называліся Рашка, Дукля, Паганія, Травунія, Захум'е і Боснія. Славяне асімілявалі мясцовыя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У выніку гэтага пачала зараджацца сербская нацыя.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ў сербаў пачалі складвацца ў VIII-IX стст., перш за ўсё ў Рашке. У Х ст. у суседнім Захум'е ўзнік другі цэнтр. З утварэннем дзяржаўнасці сербам даводзілася змагацца за існаванне з суседнімі Балгарыяй і Візантыяй.

Калі Балгарыя і Візантыя былі часова аслаблены барацьбой, Часлаў Кланіміравіч аб'яднаў пад сваёй уладай этнічна сербскія землі, у тым ліку Боснію і Травунію. Аднак пасля яго смерці створаная ім дзяржава пачала паступова развальвацца.

У пачатку ХІ ст. амаль усе сербскія землі апынуліся пад намінальнай уладай спачатку Балгарыі, а пасля - Візантыі. У гэтай сітуацыі новым цэнтрам згуртавання сербскіх зямель стала Дукля. Дуклянскі князь Ваіслаў і яго сын Міхаіл аб'ядналі значную частку сербскіх зямель. Наступны ўладар Дуклі Канстанцін Бодзін працягваў працэс аб'яднання, аднак пасля яго смерці створаная дуклянскімі ўладарамі дзяржава распалася. У выніку сербскія землі апынуліся пад уладай Візантыі.

Сербскае царства

Стэфан Душан - сербскі кароль

У другой палове ХІІ ст. цэнтрам аб'яднання сербскіх зямель зноў стала Рашка. Пасля напружанай барацьбы феадальных кланаў уладу ў Рашцы ўзяў Стэфан Неманя, заснавальнік дынастыі Неманічаў. На працягу 12-13 ст. прадстаўнікі дынастыі атрымалі каралеўскі тытул ад рымскага папы і здолелі дабіцца прызнання аўтакефаліі сербскай царквы ад Канстантынопаля. Гэта сведчыла аб прызнанні Сербіі як самастойнай дзяржавай.

У 1331 кіраўніком Сербскай дзяржавы стаў Стэфан Душан. Перыяд яго кіраваннялічыцца перыядам росквіту сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці. Сербія падпарадкавала Балгарыю, а ў 1346 г. Стэфан Душан каранаваўся ўжо як кароль сербаў і рамееў (грэкаў-візантыйцаў). Годам раней сербская царква стала патрыярхіяй.

Пасля смерці Стэфана Душана ў 1355 г. каралём Сербіі стаў Стэфан V Ураш, які не меў палітычных здольнасцяў свайго бацькі. Пачаўся распад дзяржавы і наступіў складаны палітычны крызіс. Пераможцам з палітычнай барацьбы выйшаў князь Лазар Гырблянавіч.

Галоўнай пагрозай для Сербіі ў гэты перыяд сталі туркі-асманы, якія паступова захапілі значную частку візантыйскіх уладанняў і пагражалі ўсім Балканам. Лазар стварыў саюз з удзелам баснійскага бана Твртка супраць турак.

15 чэрвеня 1389 г. на Косавам поле адбылася адна з буйнейшых бітваў Сярэднявечча. Туркі з-за сваёй значнай колькаснай перавагі здолелі перамагчы, і заставілі сербаў скласці нявыгаднае пагадненне, па якому сын Лазара, Стэфан Лазаравіч, прызнаваў сваю васальную залежнасць ад Турцыі.

Стэфан Лазаравіч удзельнічаў у паходах турак, у тым ліку ў бітве каля Анкары ў 1402 г., калі туркі былі цалкам разбіты Тамерланам (Тымурам). Стэфан Лазаравіч здолеў выратавацца. Пасля гэтага ён разарваў дагавор з туркамі і прызнаў сябе васалам Візантыі, за што візантыйцы далі яму тытул дэспата. У 1403 г. Стэфан становіцца васалам Венгрыі.

Аднак туркі пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы дэспатавіны. Пасля паражэння аб'яднанай арміі еўрапейскіх краінаў пад Варнай у 1444 г. туркі пачалі паступовы захоп усіх сербскіх зямель. У 1459 г. апошняя сербская крэпасць Смедэрэва была ўзята туркамі.

Асманскае панаванне

У перыяд з 1459 па 1804, Сербія знаходзілася пад прамым кіраваннем Асманскай імперыі. Неаднаразова падымаліся паўстанні, якія доўжыліся некалькі дзесяцігоддзяў. Працяг палітычнага крызісу ў Асманскай імперыі прывёў да сербскага паўстання (1804-1813), падчас якога была абвешчана незалежнасць Сербіі, але турэцкія войскі здолелі задушыць паўстанне. Праз два года, ўспыхнула другое паўстанне пад кіраўніцтвам Мілаша Абрэнавіча, якое скончылася падпісаннем пагаднення, паводле якога Сербія атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Турцыі.

Сербскае Каралеўства

У 1867 апошнія асманскія войскі пакінулі Сербію, і дзяржава становіцца дэ-факта незалежная. На Берлінскім кангрэсе ў 1878 годзе. Сербія атрымала міжнароднае прызнанне.

У пачатку 20 ст. значна павялічвае сваю плошчу за кошт перамогі ў балканскіх войнах. З вялікімі людскімі і матэрыяльнымі стратамі, Сербія ўнесла свой уклад у перамогу Антанты ў Першай сусветнай вайне.

Югаславія

Пасля 1918 г. Сербія страчваючы свой суверынітэт і дзяржаўнасць становіца адной з заснавальніц Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пераназванага ў 1929 г. у Каралеўства Югаславія.

У гады Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Сербіі знаходзяцца пад акупацыяй нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў Італіі, Балгарыі, Венгрыі, Албаніі, а таксама пра-фашысцкага марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Незалежнай дзяржавы Харватыі (НДХ).

Адразу пасля вайны (1945) ў якасці пераемніцы Каралеўства Югаславіі, утварылася Дэмакратычная федэратыўная Югаславія, якая знаходзілася пад уладай новага камуністычнага рэжыму на чале з І. Броз-Цітам. Новая Югаславія складалася з пяці рэспубалік: Сербіі, Харватыі, Славеніі, Чарнагорыі і Македоніі. У тым жа г. (1945) краіна атрымала новую назву Федэральная Народная Рэспубліка Югаславія, назва праіснавала да 1963 г. калі была перайменавана ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію.

Сучаснасць

У 1991-1992 калі Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія вышлі з складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасць Сербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі 21 мая 2006 рэферэндуму па пытанні аб яе дзяржаўнай самастойнасці Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі 5 чэрвеня 2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі аб незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія з'яўляецца правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 2002 года, які не ўлічваў насельніцтва Косава і Метохіі, у Сербіі пражывае прыкладна 7 498 001 чалавек.

Гарады

На тэрыторыі Сербіі маюцца 6167[4] населеных пунктаў.

З іх 24 афіцыйных горада і горад Белград (які мае адмысловы статут). Гаворка ідзе аб гарадах: Белград (1 281 801 чалавек, з прыгарадамі 1 576 124), Крагуевац (147 473), Ніш (254 164) [13], Нові-Сад (255 071), Прышціна (254 021 жыхароў, з прыгарадамі 564 800), Валева, Врана, Зайчар, Зрэнянін, Ягадзіна, Кралева, Крушэвац, Лесковац, Лозніца, Нові-Пазар, Панчава, Пажарэвац, Смедэрэва, Самбор, Срэмска-Мітравіца, Субоціца, Ужыце, Чачак і Шабац.

Такія гарады, як Белград, Нові-Сад, Крагуевац і Ніш тэрытарыяльна дзеляцца на 2 або больш гарадскіх муніцыпалітэтаў, то ў іншых гарадах дзейнічаюць унікальныя адзінкі мясцовага самакіравання.

Этнічны склад

Этнічны склад Сербіі (2002)

Рэлігія

Самая распаўсюджаная рэлігія ў Сербіі гэта праваслаўнае хрысціянства, затым (калі не прымаць да ўвагі Косава) каталіцтва, іслам і пратэстанства. Частка сербаў з'яўляецца атэістамі.

Дзяржаўны лад

Рэспубліка Сербія – парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 2006 годa.

Вышэйшым органам дзяржаўнай улады з'яўляецца аднапалатны парламент – Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі (250 дэпутатаў), абіраная на чатыры гады. Старшыня – Прэдраг Маркавіч (партыя “Г-17 плюс”).

Глава дзяржавы – прэзідэнт, абіраны ўсенародна на пяць гадоў. З чэрвеня 2004 года гэты пост займае лідар Дэмакратычнай партыі Барыс Тадзіч.

Выканаўчая ўлада – Урад Рэспублікі Сербіі, склад якога сцвярджаецца Скупшчынай па выніках парламенцкіх выбараў. Цяперашні кабінет дзейнічае з 3 сакавіка 2004 году. Старшыня Ураду – Мірка Цветкавіч (беспартыйны).

Унутрыпалітычнае становішча

28-29 кастрычніка 2006 года ў краіне адбыўся рэферэндум па праекце новай канстытуцыі Сербіі. У ім прынялі ўдзел 54,91% спіскавага складу электарату. За канстытуцыю прагаласавала 53,04%. 8 лістапада 2006 года Скупшчына Сербіі афіцыйна абвясціла канстытуцыю краіны.

10 лістапада 2006 года Скупшчына прыняла канстытуцыйны закон, які вызначае тэрміны правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у краіне. На падставе палажэнняў закона сербскія партыі ўзгаднілі дату правядзення парламенцкіх выбараў – 21 студзеня 2007 года. Прэзідэнцкія выбары мяркуецца правесці да канца мая 2007 года.

Сур'ёзнымі для сербскага кіраўніцтва застаюцца і праблемы Косава і поўдні Сербіі.

Эканоміка

Сербія валодае значнымі сыравіннымі рэсурсамі – запасамі меднай, свінцова-цынкавай, жалезнай, хромавай, марганцавай руды, каменнага вугля, лігніту, сурмы, малібдэну, азбесту. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы рэспублікі (рэкі Дунай, Ціса, Марава); маюцца радовішчы нафты (гадавая здабыча 1,1-1,3 млн. тон пры патрэбнасці 7-7,5 млн. т.) і прыроднага газу (гадавая здабыча каля 800 млн. куб. м пры патрэбнасці ў 3,5-4 млрд. куб. м).

Да 1991 найболей развітымі галінамі прамысловасці былі каляровая металургія (вытворчасць медзі, цынку, сурмы), чорная металургія, машынабудаванне (вытворчасць трактароў, грузавых і легкавых аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў). Значную долю ў прамысловай вытворчасці займала прадукцыя тэкстыльных, гарбарна-абутковых, харчовых прадпрыемстваў.

Сербія размяшчае 5 млн. га сельскагаспадарчых угоддзяў. Яна з'яўляецца буйным вытворцам пшаніцы, кукурузы, цукровага бурака, сланечніку, мяса, малака. Каля 70 % сельскагаспадарчай прадукцыі рэспублікі вырабляецца ў прыватным сектары. На тэрыторыі Сербіі находзіцца шэраг буйных аграпрамысловых камбінатаў: “Београд”, “Бечэй” і інш.

Эканамічнае становішча Сербіі застаецца складаным. НАТАўскія бамбардзіроўкі 1999 году нанеслі вялікую матэрыяльную шкоду гаспадарцы рэспублікі. Былі выведзеныя з эксплуатацыі шматлікія аб'екты прамысловасці і інфраструктуры. Негатыўна на эканоміцы Сербіі адбіліся міжнародныя санкцыі і ізаляцыя, парушэнне сувязяў з іншымі былымі рэспублікамі СФРЮ. З прычыны гэтага ў апошнія гады аб'ем прамысловай вытворчасці не перавышаў 50% ад узроўню 1991.

Па выніках 2005 г. рост ВУП склаў 6,5% у параўнанні з 2004 годам. Аднак дасягнуць гэтага атрымалася не за кошт рэальнага сектара эканомікі, а ў выніку росту абарачэння рознічнага гандлю і паслуг, доля якіх у ВУП вырасла да 57%. На прамысловы сектар прыйшлося каля 26%.

Узровень прамысловай вытворчасці ў Сербіі павялічыўся толькі на 0,8%. Яго рост адзначаўся ў сектары вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады – каля 6,2%, а таксама ў вобласці здабычы руд металаў – 1,3%. Падзенне назіралася ў перапрацоўчай прамысловасці – 1,1%.

Працягвала расці знешняя запазычанасць Сербіі, якая склала 14,6 млрд. дол. ЗША. Яе пазыковыя патрабаванні ў дачыненні іншых дзяржаў ацэньваюцца ў 2 млрд. дол. ЗША.

На працягу 2005 года адзначаўся рост золатавалютных рэзерваў, аб'ём якіх дасягнуў 6 млрд. дол. ЗША.

Узровень беспрацоўя ў Сербіі, па дадзеных Нацыянальнай службы па працаўладкаванні, перавысіў 1 млн. чалавек і склаў 32% працаздольнага насельніцтва. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, на шматлікіх прадпрыемствах захаваліся значныя лішкі працоўнай сілы, якія падчас працэсу прыватызацыі, які працягваецца немінуча будуць аптымізавацца.

Сярэдняя заработная плата намінальна павысілася за 2005 год на 5,7% – да 19000 дынараў (220 еўра). Аднак у рэчаіснасці з улікам інфляцыі (да канца года – 18%) яе рэальная пакупніцкая здольнасць істотна знізілася.

Транспарт

Файл:Aerodrom Nikola Tesla Beograd Terminal 2.jpg
Аэрапорт Ніколы Тэслы ў Белградзе

Сербія валодае развітым дарожным, чыгуначным, паветраным і водным транспартам.

Агульная працягласць дарожнай сеткі складае 40845 км з якіх каля 5500 км дарог з'яўляюцца дарогамі першага роду.

Агульная працягласць чыгункі - 3619 км. Найболей значная чыгуначная дарога - еўрапейскі чыгуначны калідор 10, які гістарычна злучае ўсход і захад.

Рака Дунай, якая працякае праз Сербію, з'яўляецца галоўным водным шляхам краіны (калідор 7), які злучае Цэнтральную Еўропу з Чорным морам. У дадатак да Дуная, судаходнымі з'яўляюцца рэкі: Сава, Морава і Ціса, і канал Дунай-Ціса-Дунай.

Міжнароднымі паветранымі перавозкамі займаюцца міжнародны аэрапорт імя Ніколы Тэслы ў Белградзе, аэрапорт імя Канстанціна Вялікага ў Нішы і аэрапорт «Слаціна» у Прышціне.

Сімволіка

Гімн Рэспублікі Сербіі - стары гімн былога Каралеўства Сербіі, "Боже правде", з злёгку змененым тэкстам.

Герб Рэспублікі Сербіі копія былога герба Каралеўства Сербіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжом і чатыры крэсіва. Зверху каралеўская карона і плашч. Герб упершыню прыняты ў 1882 г.

Народны сцяг сербіі прадстаўлены ў выглядзе гарызантальнага трыкалора з колерамі: чырвоны, сіні і белы. У дадатак да народнага, ёсць нацыянальны сцяг, які мае такі ж выгляд, але ў дадатак на ім адлюстраваны малы герб Сербіі.

Культура

Мова

Афіцыйнай мовай з'яўляецца сербская мова. Акрамя таго, у сербскай Ваяводзіне афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца венгерская мова, славацкая мова, харвацкая мова, румынская мова і русінская мова.

Святы

Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Файл:STUDENICA MONASTERY.jpg
Манастыр Сапачаны

Адукацыя

Навучанне з'яўляецца даступным для ўсяго насельніцтва краіны.

Школьная адукацыя з'яўляецца абавязковай і працягваецца восем гадоў (базавая), таксама з'яўляецца бесплатнай і фінансуецца за рахунак дзяржаўнага бюджэту Сербіі.

Члены нацыянальных меншасцяў маюць права на адукацыю на сваёй роднай мове, у адпаведнасці з законам.[5]

Фэсты і кірмашы

У Сербіі праводзяцца мноства культурных фэстаў і кірмашоў. Найболей важнымі з іх з'яўляюцца: Белградскі кніжны кірмаш, Вукаў збор і Белградскі Міжнародны тэатральны фэст (BITEF). З музычных падзей, самыя папулярныя: міжнародны музычны фэст Exit і трубацкі збор у Гучы.

Спорт

Белградская арэна - адна з самых вялікіх у Еўропе.

Папулярнымі відамі спорту ў Сербіі з'яўляюцца: футбол, баскетбол, воднае пола, валейбол, гандбол і тэніс.

У Белградзе пройдзе Універсіяда 2009. Белградскі марафон самая масавая спартыўная падзея ў Сербіі.

Першы раз на Аліймпійскіх гульнях Сербія была прадстаўлена ў 1912 годзе. Тады, сербскія спартоўцы з'яўляліся часткай Каралеўскай каманды Югаславіі[6]. Пачынаючы з 2006[7] года, менавіта ў 2008 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне, атлеты з Сербіі прадстаўлялі нацыянальную каманду Сербіі.

Самыя вядомыя спартыўныя грамадствы ў Сербіі ФК Партызан і ФК Чырвоная зорка. Самы вялікі поспех у футболе ў Сербіі прыпаў на 1991 г., калі ФК Чырвоная зорка выйграў футбольны Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў і міжкантынентальны кубак.

Баксетбольны клуб Партызан з'яўляўся чэмпіёнам Еўропы ў 1992 годзе, а клуб Партызан па водным пола шасціразовы чэмпіён Еўропы. Сербскія баскетбалісты выйгралі дзве залатыя медалі на чэмпіянаце міру ў 1998 г. і 2002 г.

Мужчынская каманда па валейболе на летніх Алімпійскіх гульнях у 2000 г. у Сіднэі і чэмпіянаце Еўропы ў 2001 г. выйгравала залаты медаль.

У цяперашні час найболей паспяховымі тэнісістамі Сербіі з'яўляюцца Ана Іванавіч і Алена Янкавіч. Найболей паспяховы сярод мужчын - Новак Джокавіч.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б 10 // Канстытуцыя Сербіі
  2. а б Канстытуцыя Сербіі
  3. Србија на CIA The World Factbook-у
  4. Статистички завод Републике Србије
  5. Београд, 28. септембар 1990. Устав Републике Србије. 9 одредби и 136 чланова
  6. Выконвалася да 1991
  7. З 1991 па 2006 Сербія і Чарнагорыя былі аб'яднаныя ў адзіную краіну

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA