Алег Юр’евіч Латышонак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]


[[be-x-old:Алег Латышонак]]
[[be-x-old:Алег Латышонак]]

Версія ад 16:55, 16 лютага 2012

Алег ЛАТЫШО́НАК (нар. 27 мая 1957, Эльблонг) — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага універсітэта.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва». З 1995 — сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917—1923»). З 1997 года — выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку 2007 года ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус.» Кніга прысвечана пытанням этнагенэзу беларусаў.

З 1996 года — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Дробязі

У беларускай гістарычнай супольнасці вядомы вялікі рост А. Л. — 2 м 3 см.

У Сеціве