Сцяпан Хусейнавіч Александровіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Няма розніцы)

Версія ад 17:01, 16 лютага 2012

Сцяпан Александровіч (19211986, Мінск) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г.

Сцяпан Александровіч нарадзіўся 15 снежня 1921 г. у гарадскім пасёлку Капыль Менскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Наваградку (1944—1953), у Менскім бібліятэчным тэхнікуме (1953—1958). У 1958—1963 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. — дацэнт, з 1974 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.

Памёр 1 мая 1986 г.