Розніца паміж версіямі "Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі"

Jump to navigation Jump to search
др
(++)
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сям'і судовага чыноўніка, брат [[Арсен Канчэўскі|А. Канчэўскага]]. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, Маскоўскім універсітэце (1913—16). Служыў у войску, пасля службы вучыўся на Вышэйшых кааператыўных курсах пры ўніверсітэце імя А.Л. Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух. Працаваў у розных кааператыўных установах у [[Вільня|Вільні]] і [[Смаленск]]у. 3 1919 у [[Мінск]]у, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх таварыстваў Беларусі.
 
Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па [[кааперацыя|кааперацыі]]. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў.

Навігацыя