Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Дактары хімічных навук using HotCat |
untagged isolated. |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[Катэгорыя:Постаці савецкай навукі]] |
[[Катэгорыя:Постаці савецкай навукі]] |
||
[[Катэгорыя:Дактары хімічных навук]] |
[[Катэгорыя:Дактары хімічных навук]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Версія ад 10:19, 17 лютага 2012
Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1900 |
Месца нараджэння | Вёска Клюкаўка, Аршанскі павет |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1972 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Ігар Мікалаевіч Ярмоленка |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | 2-і Маскоўскі універсітэт |
Узнагароды |
Мікалай Фёдаравіч Ярмо́ленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР (1947), доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Біяграфія
М. Ф. Ярмоленка нарадзіўся ў вёсцы Клюкаўка Аршанскага павета (цяпер ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Маскоўскі інстытут інжынераў пуцёў зносін, а ў 1920 годзе перавёўся на хімічны факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Пасля яго заканчэння ў 1924 годзе залічаны на кафедру неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (загадчык кафедры ў 1930—1938 і з 1944 года).
У 1928 г. М. Ф. Ярмоленка быў залічаны ў аспірантуру БДУ, праходзій курс тэарэтычнага і практычнага навучання ў інстытуце фізічнай хіміі пры Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі (яго настаўнікамі былі прафесары Освальд і Леблан)[1].
З 1930 выкладаў на кафедры неарганічнай хіміі БДУ і ўзначаліў кафедру агульнай хіміі ў Медыцынскім інстытуце. Арганізаваў і ў 1932 годзе ўзначаліў лабараторыю калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР (з 1959 г. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі)[2]. З 1934 года таксама кіраваў зноў утворанай кафедрай аналітычнай хіміі БДУ.
У 1938—1944 гг. працаваў у НДІ і ВНУ Кіева, Масквы, Ташкента, Сталінграда. У 1943 годзе М. Ф. Ярмоленка ўзначаліў кафедру неарганічнай хіміі БДУ, на якой працаваў да 1965 года. З 1946 па 1969 год узначальваў Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР (у 1946—1953 і 1956—1959 гг. акадэмік-сакратар[2]).
З 1965 года М. Ф. Ярмоленка галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».
Навуковая дзейнасць
М. Ф. Ярмоленка належаць працы ў галіне калоіднай, фізічнай, агульнай і неарганічнай хіміі, фізікі і хіміі палімераў. Ён стварыў тэорыю ўтварэння перыядычных адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі[2].
Сярод апудлікованых:
- Микроэлементы и коллоиды почв. — Мн., 1966,
- Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. — Мн., 1971 (сумесна з М. Д. Эфрас).
Узнагароды
М. Ф. Ярмоленка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і Ганаровымі граматамі. У 1949 годзе яму прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Зноскі
- ↑ В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — (С. 138—141)
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
У Сеціве
- История кафедры общей химии на сайце БДМУ (руск.)
- В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И.И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — (С. 138—141)
- Студенческое научное общество БГМУ (руск.)
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці савецкай навукі
- Дактары хімічных навук