Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Беларуска-літоўскія летапісы}}, да сяр. 19 ст. {{вызн2|1=літоўскія летапісы}}, летапісы,...
(Няма розніцы)

Версія ад 21:47, 4 снежня 2007

Шаблон:Вызнч, да сяр. 19 ст. Шаблон:Вызн2, летапісы, у якіх выкладзена гісторыя Вялікага княства Літоўскага, і якія напісаныя на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Такая дэнамінацыя была прапанаваная М. М. Улашчыкам.

Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная, ацалелыя частка не захаваліся цалкам. Складанне такіх летапісаў спынілася на беларускіх землях перад сяр. 17 ст., пасля чаго пачаўся апошні этап беларуска-літоўскага летапісання, які ўтварылі гарадскія хронікі.

Значная частка ацалелых на 20 ст. летапісаў была выдадзена ў двух тамах Поўнага збору рускіх летапісаў, тамы 32-ы (М., 1975) і 35-ы (М., 1980).

Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» (О. М. Бадзянскі, 1846), «беларускія» (М. І. Кастамараў, 1861, В. А. Чамярыцкі, 1969), «літоўска-рускія» (І. А. Ціхаміраў, 1901), «заходнярускія» (А. А. Шахматаў, 1901), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» (Р. К. Батура і В. Т. Пашута, 1977). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнярускімі.

Гістарыяграфія

Вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі І. Н. Даніловічам Супрасльскага летапісу (18231827).

...

Літ.: Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания (руск.) / Отв. ред. В. И. Буганов; Академия наук СССР, Ин-т истории СССР. — М.: Наука, 1985. — 259 с. С.3—8.