Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гістарыяграфія: зав. дакастрычніцкі перыяд
→‎Гістарыяграфія: зав. дакастрычніцкі перыяд
Радок 24: Радок 24:
'''...'''
'''...'''


'''Літ.:''' {{крыніцы/Улашчык 1985}} С.3—8, 9—15.
'''Літ.:''' {{крыніцы/Улашчык 1985}} С.3—8, 9—23.

Версія ад 01:19, 5 снежня 2007

Шаблон:Вызнч, да сяр. 19 ст. Шаблон:Вызн2, пазней часта Шаблон:Вызн2, летапісы, у якіх выкладзена гісторыя Вялікага княства Літоўскага, і якія напісаныя на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Такая дэнамінацыя была прапанаваная М. М. Улашчыкам.

Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная, ацалелыя частка не захаваліся цалкам. Складанне такіх летапісаў спынілася на беларускіх землях перад сяр. 17 ст., пасля чаго пачаўся апошні этап беларуска-літоўскага летапісання, які ўтварылі гарадскія хронікі.

Значная частка ацалелых на 20 ст. летапісаў была выдадзена ў двух тамах Поўнага збору рускіх летапісаў, тамы 32-ы (М., 1975) і 35-ы (М., 1980).

Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» (О. М. Бадзянскі, 1846), «беларускія» (М. І. Кастамараў, 1861, В. А. Чамярыцкі, 1969), «літоўска-рускія» (І. А. Ціхаміраў, 1901), «заходнярускія» (А. А. Шахматаў, 1901), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» (Р. К. Батура і В. Т. Пашута, 1977). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнярускімі.

Гістарыяграфія

Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі І. Н. Даніловічам Супрасльскага летапісу (18231827) і яго працы па «літоўскіх» летапісах (1840, руск.выд.; 1841, польск.выд.; 1846, польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней Т. Нарбут зрабіў палеаграфічнае даследаванне «Хронікі Быхаўца» (1838) і выдаў яе поўны тэкст (1846).

Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся А. Л. Шлёцэр, але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх М.Стрыйкоўскага, і апроч таго, Шлёцар атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — 1386), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.

З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» (1846), Бадзянскі выдаў урыўкі з летапісу Рачынскага (1846), А. Н. Папоў — частку Слуцкага (Увараўскага) летапісу (1854). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава (1861) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю прэмію графа Уварава (1868) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнярускім» летапісам (Гл. таксама: заходнерусізм).

У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі М. Малчаноўскі, Е. Аганоўскі, В. Б. Антановіч і М. Дашкевіч (1885), пазней — М. С. Грушэўскі (1895).

У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы І. Шараневіч (1882), С. Смолька (1890), А. Прохаска (1890). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да Смаленска.

У 1901 выйшла напісаная яшчэ ў 1881 праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў 1910 і 1912 — дзве працы Я. Якубоўскага.

Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання завершыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія Ф. Сушыцкага (19211929) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «Хроніка Літоўская і Жмойская»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным спіскам. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), Слуцкі (Увараўскі), Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.

...

Літ.: Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания (руск.) / Отв. ред. В. И. Буганов; Академия наук СССР, Ин-т истории СССР. — М.: Наука, 1985. — 259 с. С.3—8, 9—23.