Плоскія чэрві: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: eu:Platelminto
др r2.7.1) (робат дадаў: fa:کرم پهن
Радок 66: Радок 66:
[[et:Lameussid]]
[[et:Lameussid]]
[[eu:Platelminto]]
[[eu:Platelminto]]
[[fa:کرم پهن]]
[[fi:Laakamadot]]
[[fi:Laakamadot]]
[[fr:Platyhelminthes]]
[[fr:Platyhelminthes]]

Версія ад 10:59, 27 лютага 2012

Плоскія чэрві
Pseudobiceros hancockanus
Полікладзіда Pseudobiceros hancockanus
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Раздзел: Двухбакова-сіметрычныя
Падраздзел: Першаснаротыя
Тып: Плоскія чэрві
Навуковая назва
Plathelminthes Gegenbaur, 1859
ITIS  53963
NCBI  6157

Плоскія чэрві, пляскатыя чэрві (Platyhelminthes) — тып беспазваночных жывёл.

Выдзяляецца 4-9 класаў, найбольш шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў.

Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутраныя паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны цэпень, свіны цэпнь, смактун пячоначны, эхінакок і іншыя ўзбуджальнікі гельмінтозаў.

Даўжыня ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутраныя органы. Нервовая сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нервовых ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма.

Пераважна гермафрадыты, развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў).

Літаратура

Петрыкаў А. Плоскія чэрві // БелЭн у 18 т. Т. 12. - Мн., 2001.

Шаблон:Link GA