Маўленне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Маўленне''' — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісь...'
 
Радок 10: Радок 10:
* Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
* Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.


{{Psy-stub}}
[[Катэгорыя:Лінгвістыка]]

[[Катэгорыя:Псіхіка]]
[[Катэгорыя:Маўленне]]


[[an:Parla (lingüistica)]]
[[an:Parla (lingüistica)]]

Версія ад 08:24, 5 сакавіка 2012

Маўленне — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісьмовай форме. Адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека.

Маўленне мае індывідуальны характар, эмацыянальную афарбоўку, адлюстроўвае прафесійнае майстэрства, культуру і інтэлект.

Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.

Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем галаўнога мозга. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку інсульту) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс.

Літаратура

  • Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Шаблон:Psy-stub